Куда ведут пандусы в Докшицах?

dsc_-050Стварэнне безбар’ернага асяродку па ўсім маршруце руху чалавека з інваліднасцю – задача, мякка кажучы, няпростая. І калі зараз, пры праектаванні новых аб’ектаў, у большасці выпадкаў прадугледжваецца наяўнасць пандуса, то што рабіць з тымі, якія былі пабудаваны шмат дзесяцігоддзяў таму?

Сёлета была прынята Дзяржаўная праграма сацыяльная абарона і садзейнічанне занятасці насельніцтва на 2016–2020 гады, у межах якой у нашым раёне дзейнічае падпраграма “Безбар’ернае асяроддзе жыццядзейнасці інвалідаў і фізічна аслабленых асоб”.
Часта на наяўнасць безбар’ернага асяроддзя каля розных аб’ектаў, пры адсутнасці відавочных праблем са здароўем, мы наўрад ці зважаем. А вось для людзей, у якіх сродкам руху стала каляска, – гэта рэч жыццёва неабходная.
Карэспандэнт вырашыла «павандраваць» па райцэнтры, каб адшукаць пандусы і іншыя прыстасаванні для безбар’ернага руху каля розных устаноў. На першы погляд, іх аказалася дастаткова. Аднак наколькі зручна імі карыстацца? Гэта пытанне было адрасавана двум нашым землякам, Кацярыне і Аляксандру. Маладыя людзі страцілі магчымасць хадзіць, але не ўпалі ў адчай і навучыліся рухацца на калясках актыўнага тыпу. А яшчэ яны маюць акрэсленую грамадзянскую пазіцыю і добра ідуць на кантакт.

Безбар’ернае асяроддзе – гэта не толькі наяўнасць пандусаў для інвалідаў-калясачнікаў. Яно прадугледжвае комплексны падыход да ліквідацыі інфармацыйна-камунікатыўных і архітэктурных перашкод, якія абмяжоўваюць доступ да аб’ектаў сацыяльнай і іншай інфраструктуры інвалідаў, асоб з парушэннем функцыі апорна-рухальнага апарату, грамадзян пажылога ўзросту, цяжарных жанчын, дзяцей дашкольнага ўзросту, дарослых з дзецьмі на руках.

АЗС г. Докшыцы.

АЗС г. Докшыцы.

 

dsc_ 045

"Еўраопт".

«Еўраопт».

Такім чынам, каментарыі пра паднусы ад іх непасрэдных карыстальнікаў.
Докшыцкая ЦРБ. Пандусы ўладкаваны ва ўнутраным двары ўстановы. Адзін вядзе ў хірургічнае аддзяленне, другі – у прыёмны пакой.
Аляксандр:
– Новы пандус да прыёмнага пакоя вельмі зручны, на ім не слізка дзякуючы спецыяльнаму пакрыццю. Калі была патрэбна медыцынская дапамога, то без праблем трапіў па ім ва ўстанову. Доктара да мяне паклікалі.
Кацярына:
– Вельмі хацелася б, каб безбар’ернай стала і паліклініка з вонкавага ўваходу. Мне здаецца, што зручней было б не толькі калясачнікам.
Цэнтральная аптэка па вуліцы М. Горкага. Абодва суразмоўцы станоўча ацанілі зруч­насць пандуса.
Аддзяленне паштовай сувязі і РВЭС.
Меркаванні на сто працэнтаў супалі. Ніводзін з суразмоўцаў самастойна патрапіць у названыя ўстановы не можа. Бар’ерам становяцца прыступкі перад цэнтральным уваходам, ды і парэнчы, каб падтрымаць сябе пры пад’ёме па нахільных, якія, дарэчы, зроблены на прыступках ганка, няма.
Шматкаватэрныя жылыя дамы. У тых, што пабудаваны нядаўна, такая зручнасць як пандус, ёсць.
Аляксандр:
– У доме, дзе жыву, пандус не быў прадугледжаны. Але я займеў самаробны, які здымаю і ўсталёўваю, каб патрапіць у кватэру.
Гандлёвыя кропкі.
Кацярына:
– Я жыву ў цэнтры горада і самастойна магу патрапіць толькі ў прыватную краму “Аліса”, дзе ёсць пандус. Ні ў “Родным куце”, ні ва “Універмазе”, ні ў іншых крамах паблізу ад дома такой магчымасці не назірала. Вельмі абурана пандусам у “Еўраопце”. Ён ёсць, але вядзе да дзвярэй, якія замкнёны. Да таго ж у іх вузкі праём, нават мая кампактная каляска не праходзіць. Што тычыцца культурнага жыцця, то на мерапрыемствы ў ККЗ “Іскра” заехаць зручна, там нізка, а вось у гарадскі Цэнтр культуры, будынак “Бытавіка” – самастойна аніяк. Вельмі добра, што для нас у басейне водна-аздараўленчага цэнтра ёсць спецыяльнае крэсла. Карысталася ім – карысная і зручная рэч.

Будынак РУПС, РВЭС.

Будынак РУПС, РВЭС.

 

ЦРБ

ЦРБ

Зараз я набываю на курсах ад упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне спецыяльнасць, хацелася б уладкавацца на працу. Толькі як быць, калі прыйдзецца падымацца ў арганізацыю на паверх, ці ў ёй не будзе пандуса пры ўваходзе? Але вучыцца ўсё роўна буду.
Аляксандр:
– Мне пашчасціла жыць непадалёк ад крамы, руская назва якой “Удобный”. Дык вось для нас яна поўнасцю адпавядае назве і сапраўды вельмі зручная. Наконт “Еўраопта” згодны цалкам. Дзе яшчэ нязручна? Я кірую аўтамабілем, але на запраўцы ў Докшыцах самастойна аплаціць паліва не магу, бо да акенца аператара вядзе некалькі прыступак. Добра, што іншыя вадзіцелі не адмаўляюць у дапамозе. Не магу патрапіць і да банкамата “Беларусбанка, хаця заезд да яго ёсць, але прыступкі ад тратуара – перашкода. Еду ў “Аграпрамбанк”, калі што трэба. Вельмі хочацца, каб на тратуарах былі схілы з абодвух бакоў. А то колькі разоў было такое, што заехаць можаш, а з’ехаць не.
Ад аўтара: Зразумела, што стварэнне безбар’ернага асяродку, а гэта не толькі пандусы, але і парэнчы, жоўтыя палосы на краі прыступак, бардзюры са схіламі і нават своечасова падсыпаны тратуар у галалёд – справа добраахвотная. Ды яна і не павінна быць прымусоўкай. Гэта, калі хочаце, грамадскае камільфо (“добры тон”, “як трэба” і “як мае быць”). Даказваць, як гэта карысна і патрэбна – збіваць язык. Існуе і яшчэ адна пазіцыя: а колькі тых калясачнікаў? Яны ёсць. Толькі бачым на вуліцах мы іх вельмі рэдка, бо, акрамя бар’ераў руху, шмат бар’ераў псіхалагічнага кшталту, і ўзводзім іх мы з вамі. Спачувальным, гідлівым, цікаўным і шмат яшчэ якім позіркам. Але гэта ўжо іншая праблема.

Один комментарий для “Куда ведут пандусы в Докшицах?

  • 09.12.2016 в 5:36 пп
    Permalink

    Хорошая и весьма полезная статья! Пора переходить от слов к делу и создавать нормальные условия для наших горожан.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *