«Белагропромбанк» провёл урок финансовой грамотности для докшицких школьников

img_5814Што такое банк? Якія магчымасці ў плацежнай карткі? Як накапіць на жаданую рэч? Што такое крэдыты, уклады і каштоўныя паперы? На гэтыя і шмат іншых пытанняў давалі адказы вучні пятых класаў СШ № 2 г. Докшыцы падчас урока фінансавай адукацыі, які для школьнікаў правяла намеснік дырэктара РКЦ №40 ААТ “Белаграпрамбанк” у г. Докшыцы Алена Шугальская (на здымку).

Трэба сказаць, што хлопчыкі і дзяўчынкі практычна беспамылкова адказалі на ўсе пытанні ад банкаўскай установы, а таксама хутка адгадалі фінансавыя загадкі. У падарунак кожны ўдзельнік незвычайнага ўрока атрымаў беларускамоўную кніжку “Твае першыя фінансы”, якая запрашае ў цікавае падарожжа па краіне фінансаў разам з персанажам Агрыкам.

Тэкст і фота
Наталлі НАВІЦКАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *