В Докшицах гала-концерт «Юные таланты» собрал подрастающих вокалистов, танцоров, чтецов и художников (+фото)

img_9602Добрымі ветлівымі ўсмешкамі і шчырымі апладысментамі быў адзначаны гала-канцэрт VIII раённага фестывалю “Юныя таленты”, які сабраў суботнім днём у ККЗ “Іскра” падрастаючых вакалістаў, танцораў, чытальнікаў і мастакоў. У фае гасцей свята сустракала выстава-конкурс выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Казачны свет”, у якой прынялі ўдзел дванаццаць устаноў адукацыі. На прадстаўленых малюнках, выкананых каляровымі алоўкамі, фарбамі, фламастарамі, крэйдай, ажывалі любімыя казкі. Не меншую ўвагу прыцягвалі работы дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Журы было вельмі цяжка вылучыць лепшыя. На некаторыя месцы прэтэндавалі па некалькі таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак, а таму мы назавём толькі тых, хто атрымаў першае месца. Так, у намінацыі “Выяўленчае мастацтва” ва ўзроставай катэгорыі 6 – 7 гадоў перамагла навучэнка студыі выяўленчага мастацтва “Вясёлка” раённага Цэнтра дзяцей і моладзі Кіра Аляксеенка. У катэгорыі 8 – 9 гадоў – навучэнка аб’яднання па інтарэсах “Выяўленчае мастацтва” райЦДіМ Валерыя Яцкоўская. У катэгорыі 10 – 12 гадоў – вучань Крулеўшчынскай СШ Аляксей Паўловіч і навучэнец студыі выяўленчага мастацтва “Вясёлка” райЦДіМ Дзяніс Дук. У катэгорыі 13 – 15 гадоў – навучэнец студыі выяўленчага мастацтва “Вясёлка” райЦДіМ Уладзіслаў Стома. У катэгорыі 16 – 18 гадоў – навучэнка студыі выяўленчага мастацтва “Вясёлка” райЦДіМ Вольга Грыгор’ева і вучаніца Крулеўшчынскай СШ Эла Пашковіч.

У намінацыі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”:

10 – 13 гадоў – вучаніца Параф’янаўскай СШ Святлана Палачаніна, навучэнкі аб’яднання па інтарэсах “Мяккая і дэкаратыўная цацка” райЦДіМ Любоў Савулава і Дар’я Караткова, навучэнкі студыі выяўленчага мастацтва “Вясёлка” райЦДіМ Дар’я Петрашкевіч, Валерыя Кубар, Алена Кубар, навучэнка аб’яднання па інтарэсах “Беларуская саломка” райЦДіМ Марыя Андрыеўская.

14 – 18 гадоў – вучань СШ № 1 г. Докшыцы Дзмітрый Ставер і навучэнка студыі выяўленчага мастацтва “Вясёлка” райЦДіМ Вольга Суднік.
У занальным туры рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Здравствуй, мир!”, у рамках якога і адбыўся фестываль “Юныя таленты”, таксама былі адзначаны докшыцкія артысты. У намінацыі “Вакальная творчасць. Вакальны ансамбль” (эстрадныя спевы, 6 – 12 і 13 – 18 гадоў) Дыпломы ІІІ ступені атрымалі дзве групы ўзорнага вакальнага ансамбля “Тоніка” раённага Цэнтра дзяцей і моладзі. Таксама на трэцяе месца ў намінацыі “Казка booktrailer” трапіла работа вучаніцы СШ № 2 г. Докшыцы Ірыны Наумец. Дыпломам І ступені ўзнагароджаны харэаграфічны калектыў “Сюрпрыз” райЦДіМ.

Тэкст і фота
Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *