В Докшицком центре детей и молодёжи угощали вкусными блинами (+фото)

img_0588Што такое “марцінічкі”? Адказ на гэта пытанне дакладна ведаюць хлопчыкі і дзяўчынкі, якія трапілі на масленічны тыдзень у раённы Цэнтр дзяцей і моладзі. Штодзень ва ўстанове адукацыі панавала святочная атмасфера. Усіх гасцей сустракала “гаспадыня”, якая знаёміла дзяцей з народнымі масленічнымі абрадамі і запрашала разам адзначыць гэта гулянне па старажытных традыцыях. Дзеці з задавальненнем выраблялі лялькі-берагіні пад прыгожай назвай “марцінічкі” і “хатнія масленіцы”, удзельнічалі ў спартыўна-гульнявой праграме, глядзелі тэматычныя мультфільмы і знаёміліся з вырабамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва выхаванцаў ЦДіМ. На развітанне малеча з задавальненнем ласавалася галоўным атрыбутам масленіцы – румянымі блінчыкамі са згушчаным малаком.

Марцінічкі – старажытныя славянскія вясновыя сімвалы-абярэгі. Такія лялькі з нітак чырвонага і белага колеру робяць да гэтага часу вясной паўднёваславянскія народы. У першы дзень вясны лялькі дораць знаёмым, сваякам, дамачадцам з пажаданнямі дабра, здароўя і шчасця. Пасля гэтага марцінічкі прышпільвалі на адзенне, прывязвалі на запясце або ўпляталі ў валасы. Насілі іх да таго часу, пакуль не заквітнеюць яблыні і вішні, або пакуль не ўбачаць першага бусла. Потым лялек прывязвалі на пладовыя дрэвы. Некаторыя закідвалі абярэгі з нітак на дах – каб шчасце крылатым было, ці адпускалі ў плаванне па ручаях – каб вада забрала і змыла ўсё дрэннае.

НА ЗДЫМКУ: вучні 4 “А” класа СШ № 2 г. Докшыцы з лялькамі-берагінямі – “хатнімі масленіцамі”, якіх зрабілі сваімі рукамі.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *