C 7 по 17 марта особенное внимание ГАИ — пешеходам


bez-imeni-1З 7 па 17 сакавіка па ўсёй краіне Дзярж­аўтаінспекцыя право­дзіць акцыю “Стань бачным – будзь у бяспецы!”, якая накіравана на прафілактыку і папярэджанне дарожна-транспартных здарэняў з удзелам пешаходаў і папулярызацыю выкарыстання святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак.

У ходзе акцыі асаблівая ўвага надаецца ўчасткам вулічна-дарожнай сеткі, дзе існуе найбольшая рызыка наезду на пешаходаў і веласіпедыстаў.

У Правілах дарожнага руху (п. 17.1) замацавана норма абавязковага выкарыстання святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак пры руху па краі праезнай часткі, а таксама рэкамендавана пры перасячэнні праезнай часткі ва неўстаноўленых месцах.

ДАІ заклікае ўдзельнікаў дарожнага руху не быць абыякавымі і паведамляць пра п’яных пешаходаў на дарозе ў міліцыю па тэлефоне 102.

Наталля НАВІЦКАЯ.

Акурат напярэдадні старту акцыі, 6 сакавіка, у нашым раёне было зарэгістравана ДТЗ з удзелам пешахода.

Як паведамілі ў аддзялені ДАІ РАУС, аварыя адбылася ў Крулеўшчыне каля 19 гадзін 35 хвілін. Жыхар в. Літоўцы (1970 г.н.), кіруючы аўтамабілем Mercedes-Benz С 200, здзей­сніў наезд на жыхара Крулеўшчыны (1957 г.н.), які рухаўся ў адным накірунку. У выніку аварыі пешаход, які быў у стане алкагольнага ап’янення, атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў шпіталізаваны ў ЦРБ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *