Всех верующих с Христовым Воскресением!

img_6085Грунтоўна падрыхтаваліся да Вялікадня ў раённым Доме рамёстваў. Майстры народнага клуба “Докша”, якім кіруе Раіса Шыталь (на здымку), запрашаюць аматараў мастацтва на цудоўную выставу “Светлы Вялікдзень”.  

Дарагія браты і сестры, вернікі Докшыцкага благачыння!
Суровыя і прамыя словы Пакаяннага канону прапа-
добнага Андрэя Крыцкага на працягу Вялікага посту рыхтавалі нашы сэрцы да Велікоднай радасці – да Светлага Хрыстова Уваскрашэння.
Як прырода вясною абуджаецца ад зімовага сну і квітнее, так і чалавек у гэту пару нейкім простым і натуральным чынам страчвае лёд абыякавасці. Хоць на некаторы час, але ўсё ж такі ён перамагае сваю халоднасць да бліжняга і ўсміхаецца сонечнаму свету, уздымае свой твар да Сонца Праўды, якое ёсць Хрыстос, Бог наш.
Разуменне Божай волі не даецца хрысціяніну проста так. Гэта вынік стараннай працы над самім сабой, перадумова свайго жыцця ў святле Евангелля Хрыстова і толькі потым – жыцця сваіх акаляючых, свайго народа і ўсяго чалавецтва. Мы ўсе нясём адказнасць за сучасны крызіс, бо бяздумна патуралі злоўжываннем свабоды ці мірыліся з гэтым, не ставячы супраць заслон веры.
“Хрыстос уваскрос з мертвых, смерцю смерць зняважыў”, – гэтымі словамі мы зацвярджаем адзіны ратавальны выбар, які з веку прапанаваны Творцам чалавеку. Жыццё трыумфуе – гучыць у Вялікдзень, як сведчанне праваслаўнага свету аб нашым выбары.
Дарагія! Хрыстос Уваскрос! Сапраўды ўваскрос! – і нас уваскрэсіць сілай Сваёю.
Георгій Мялешка,
благачынны Докшыцкай акругі, протаіерэй.

Паважаныя вернікі! Чалавек ніколі не зразумее сябе без Хрыста, які аддаў сваё жыццё не проста так. Менавіта Слова, якое сталася Целам, пасялілася між намі. Навошта? Каб чалавек у сваёй безраднасці не адчуваў сябе самотным. Пасля граху першароднага, калі чалавек паставіў сябе на месца Бога, распачалася сапраўдная трагедыя. І ў гэтай сітуацыі ніхто з нас не можа без Яго сябе зрабіць шчаслівым. Таму Хрыстос прыйшоў дзеля таго, каб гэта выправіць. Грэх заўсёды мае свае наступствы, якія вельмі моцна раняць нашыя сэрцы, адносіны, перашкаджаюць нам любіць па-сапраўднаму. Грэх чыніць нас мёртвымі. Дзеля гэтага Хрыстос прыйшоў, каб знішчыць тое, што нас забівае. Ён узяў на сябе нашыя злачынствы і дазволіў прыбіць сябе да Крыжа. І таму сёння, калі чалавек хоча быць па-сапраўднаму шчаслівы, адшукаць сэнс свайго жыцця, трэба нам вяртацца да Таго, хто не толькі памёр на Крыжы, але і ўваскрос! Факт уваскрашэння для ўсіх нас з’яўляецца крыніцай надзеі сапраўднага жыцця, радасці, якая не заканчваецца. Таму заклік пасхальнай літургіі “Радуйся і весяліся ўся зямля…” не з’яўляецца толькі бессэнсоўным сцвярджэннем і святочным віншаваннем, але несумненна змяняе наш спосаб мыслення адносна сэнсу і мэты кожнага чалавека.
Віншуем Вас, паважаныя парафіяне, са святам надзеі. Віншуем таксама вернікаў Праваслаўнага веравызнання, з якімі ў гэтым годзе разам адзначаем Пасху.
Жадаем Вам сапраўднай радасці і каштоўнага досведу Хрыста!
Хрыстос сапраўды Уваскрос!!!
Браты капуцыны.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *