На 470 тысяч евро отгрузил на экспорт экологически чистого топлива ГЛХУ «Бегомльский лесхоз» за 9-ть месяцев 2017 года
6400 тон пялетаў выпушчана за 9 месяцаў бягучага года на заводзе па вытворчасці гэтага экалагічна чыстага паліва ў ДЛГУ “Бягомльскі лясгас”, пры гадавой магутнасці вытворчасці каля 8 тысяч тон. Пры гэтым 6100 тон адгружаны на экспарт на суму амаль 470 тысяч еўра. Астатнюю частку спажывае ўнутраны рынак. Пялетамі Бягомльскага лясгаса сілкуюцца кацельныя РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”, а таксама спажыўцы з Глыбоцкага, Лепельскага раёнаў і некалькіх прыватных прадпрыемстваў г. Мінска.