День работников физической культуры и спорта отпраздновали в Докшицах (+фото)

 

 img_0112Кожную трэцюю суботу мая ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў фізкультуры і спорту. У гэты дзень у райцэнтр спяшаліся шматлікія аматары здаровага ладу жыцця, каб па даўняй добрай традыцыі паўдзельнічаць у спартыўным свяце, запаліцца бадзёрасцю і, канечне, перамагчы. Жыхары і госці Докшыц віталі ўрачыстае шэсце юных спартсменаў і каманд-удзельніц спартакіяды. 

Адкрыццё мерапрыемства распачалося на плошчы Палявога, дзе сямнаццаць каманд з арганізацый і прадпрыемстваў раёна і іншых удзельнікаў свята прывітаў старшыня райвыканкама Алег Пінчук. Цёплыя словы адрасаваў ён тым, хто займаецца спортам і перадае сваё майстэрства будучаму пакаленню. Шчыра дзякаваў Алег Леанідавіч нашым спартсменам-землякам, якія на належным узроўні прадстаўляюць раён на абласных, рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах.
Невялічкую канцэртную праграму прапанавалі ўдзельнікам спартыўнага свята юныя артысты Дзіцячай школы мастацтваў імя Н. Сакалоўскага. Запалам энергіі падзяліліся дзяўчаты-чырлідары з Параф’янаўскай СШ. Разам з актывістамі РК ГА “БРСМ” ахвотнікі паўдзельнічалі ў танцавальным флэшмобе. Урачыстае адкрыццё мерапрыемства працягнулася шэсцем юных спартсменаў і каманд-удзельніц спартакіяды праз цэнтр горада да стадыёна, дзе ўсіх ужо чакалі бегавыя дарожкі, мячы і… прызы.
Пакуль каманды спаборнічалі ў розных відах спорту, гледачы і заўзятары з задавальненнем гулялі ў бадмінтон, займаліся на вулічных трэнажорах. На спартыўную пляцоўку запрасіла хлопчыкаў і дзяўчынак раённая дзіцячая бібліятэка. Сумесную акцыю “Лічбы здароўя” прапанавалі райЦГіЭ і ЦРБ: на ёй можна было даведацца пра свае ціск, рост і вагу. Гарачае майскае сонца ўносіла свае карэктывы, а таму спартсмены змагаліся яшчэ і са спёкай. А вось смагу добра наталяў мясцовы квасок з хлебазавода. Не пуставала без пакупнікоў і палатка райста.
З мясцовымі аматарамі спорту ў спаборніцтвах удзельнічала лёгкаатлетка Настасся Кацейка.
– Мне вельмі прыемна адзначыць свята фізкультуры і спорту разам з землякамі, – адзначыла юніёрка. – З-за шматлікіх трэніровак рэдка бываю дома, а таму з задавальненнем сустрэлася з сябрамі і са сваім першым трэнерам Іосіфам Гераімавічам Чэрняніным.

Вынікі раённай спартакіяды па летніх відах спорту,

прысвечанай Дню работнікаў фізічнай культуры і спорту

Лёгкая атлетыка
Жанчыны
(ад 18 да 35 гадоў):
ІІІ месца – Кацярына Маслоўская (ДРБУ-180);
ІІ месца – Таццяна Садоўская (райста);
І месца – Вольга Гадулевіч (Докшыцкі РГЗ+Докшыцкі РВЭС).
(ад 35 гадоў):
ІІІ месца – Святлана Бусло (СШ № 2 г. Докшыцы);
ІІ месца – Алена Цімкова (Бягомльская дапаможная школа-інтэрнат);
І месца – Алеся Гамеза (аб’яднаная каманда “Энергія” – СШ № 1 г. Докшыцы, Докшыцкі РЭС, лакаматыўнае дэпо Полацк абаротнае дэпо Круляўшчызна, ЦБП № 209 філіял 216 ААТ “ААБ Беларусбанк”).
Мужчыны
(ад 18 да 35 гадоў):
ІІІ месца – Уладзіслаў Буглак (Сітцаўская СШ);
ІІ месца – Аляксандр Стралкоўскі (Бягомльскі лясгас);
І месца – Іван Грышкевіч (РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”.
(ад 35 гадоў):
ІІІ месца – Віталь Сапрыкаў (СШ № 2 г. Докшыцы);
ІІ месца – Андрэй Жалняровіч (“Энергія”);
І месца – Мікалай Ралёнак (ДП “Гняздзілава-­Агра”+Гняздзілаўская ДСБШ).
Гіравы спорт
У вагавай катэгорыі да 75 кілаграмаў бронзавым прызёрам стаў удзельнік каманды РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” Аляксандр Навічонак, срэбраным – Сяргей Мажэй з Бягомльскай дапаможнай школы-інтэрната. Узнагароду вышэйшага гатунку атрымаў прадстаўнік каманды СШ № 2
г. Докшыцы Віталь Сапрыкаў.
У вагавай катэгорыі ад 75 да 90 кг трэцяе месца ў Юрыя Барана (ДП “Гняздзілава-Агра”+Гняздзілаўская ДСБШ), другое – Сяргея Бранзевіча (Бягомльская дапаможная школа-інтэрнат), першае – Яўгена Бушуева (РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”).
У вагавай катэгорыі звыш 90 кг Дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджаны Яўген Кухарэвіч (аб’яднаная каманда “Лідар” – упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне+ТЦСАН+
РАНС+РАУС+Дэпартамент аховы), ІІ ступені – Арцём Вальковіч (РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”), І ступені – Віктар Яцук (ВУ “Віцебскторф”).
Шведская эстафета:
ІІІ месца – Бягомльскі лясгас;
ІІ месца – РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”;
І месца – Сітцаўская СШ.
Валейбол (мікс):
ІІІ месца – “Энергія”;
ІІ месца – РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”;
І месца – Крулеўшчынскі с/с.
Міні-футбол:
ІІІ месца – ДРБУ-180;
ІІ месца – аб’яднаная каманда “Алімп” – аддзел адукацыі, спорту і турызму+Бягомльская СШ+Глінская СШ+Бярозкаўская ДССШ+Парплішчанская СШ+Параф’янаўская СШ;
І месца – РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”.
Дартс:
Дыплом і спецыяльны прыз ад раённага аб’яднання прафсаюзаў атрымалі: за ІІІ месца – Уладзімір Гмырак, за ІІ месца – Барыс Семяшчонак, І месца – Алег Камінскі.
У агульнакамандным заліку бронзавымі прызёрамі сталі ўдзельнікі каманды аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, срэбранымі – “Энергія”. З году ў год узнагароду вышэйшага гатунку заваёўваюць прадстаўнікі РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”.

Тэкст і фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *