В Докшицах победным маршем прошёл бессмертный полк (+фото)

Бессмертный полк опять в строю, Участвует в торжественном параде. Портреты победителей несут, Бессмертие представлено к награде!

Бессмертный полк опять в строю,
Участвует в торжественном параде.
Портреты победителей несут,
Бессмертие представлено к награде!

Ад пераможнай вясны 1945 года нас аддзяляюць 72 гады. Для беларусаў гэта свяшчэнная дата, даніна памяці, глыбокай павагі і ўдзячнасці савецкім воінам, працаўнікам тылу, партызанам і падпольшчыкам – усім, хто набліжаў Перамогу. Па­мяць пра страшную вайну не можа згаснуць: яна навечна ўпісана ў гісторыю Айчыны, кожнай беларускай сям’і. Гісторыю перажытай трагедыі і дасягнутай перамогі ведаюць і шануюць жыхары Докшыцкага раёна. Па традыцыі, святкаванне 9 Мая пачалося з ускладання кветак на мемарыяльным комплексе “Праклён фашызму” ў Шунеўцы, затым асноўныя дзеянні разгарнуліся на плошчы Палявога ў Докшыцах. У гэты дзень ва ўсіх куточках нашай краіны праходзіла рэспубліканская патрыятычная акцыя “Яны змагаліся за Радзіму”, што стала працягам акцыі “Бессмяротны полк”, прысвечанай памяці герояў, якіх ужо няма разам з намі, дастойных прайсці пераможным маршам у Дзень Перамогі. Гэта франтавікі, працаўнікі тылу, малалетнія вязні фашысцкіх канцлагераў, жыхары акупіраваных гарадоў і вёсак. Партрэты дзядоў і прадзедаў, сваіх родных, хто ў гады вайны абараняў Радзіму, працаваў на перамогу ў тыле, з гонарам трымала ў руках маладое пакаленне. З віншавальнымі словамі да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, гараджан і гасцей звярнуўся старшыня райвыканкама Алег Пінчук. – Дарагой цаной дасталася нам перамога ў вайне і мірнае неба, – падкрэсліў Алег Леанідавіч. – Сотні разбураных гарадоў, тысячы спаленых вёсак, мільёны пакалечаных лёсаў… На франтах і ў партызанскіх атрадах змагаліся нашы землякі, тры тысячы чалавек былі ўдастоены ордэнаў і медалёў, пяць чалавек – самага высокага звання Героя Савецкага Саюза. Сёння ў Докшыцкім раёне пражывае 43 ветэраны вайны, на жаль, усё часцей яны папаўняюць рады бессмяротнага палка. Мы ганарымся імі і адчуваем вялікую адказнасць, таму што павінны сваёй дастойнай працай захаваць мір і незалежнасць, эканамічную і палітычную стабільнасць, быць прыкладам, выхоўваючы дзяцей. Сённяшнім міру і свабодзе мы абавязаны героям-вызваліцелям. На мітынгу памяць пра іх ушанавалі хвілінай маўчання. Ветэран вайны Валянцін Якушэўскі – адзін з герояў урачыстасці. Валянцін Іванавіч прыгадаў старонкі ваенных гадоў, успомніў, як аднаўлялася ўсё разбуранае пасля Вялікай Перамогі, і пажадаў самага галоўнага – мірнага неба над галавой. Ад імя моладзі раёна на свяце выступіла адзінаццацікласніца СШ №1 Марыя Павялок. Яна нагадала пра подзвіг герояў, якія падарылі нам магчымасць жыць, ка­хаць, вучыцца ў незалежнай краіне. Працягам святочных мерапрыемстваў стала тэатралізаванае прадстаўленне з вершамі і песнямі, якое адбылося ў кінаканцэртнай зале “Іскра”. Адначасова на плошчы Палявога быў арганізаваны гульнявы гарадок для дзяцей. Сонечнае, але халаднаватае надвор’е, што не зусім адпавядае цёпламу маю, настрой не сапсавала. Сагравалі батуты і горкі для дзятвы, прысмакі, разнастайныя конкурсы ад крэатыўных работнікаў бібліятэкі, спартыўнай школы, клуба “Ураджай”, Цэнтра дзяцей і моладзі і іншых. Увечары зноў гучалі песні Вялікай Перамогі, ладзілася дыскатэка. Святочны салют афарбаваў майскае неба ў розныя колеры.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.

Фота А. Варанковіча, В. Чарвінскага.

 

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *