Завещать или подарить? Комментирует нотариус Ирина Чуро

kto-moget-osporit-nasledstvo-po-zavechaniyu1-1024x682Не так даўно ў раённай газеце давялося прачытаць усё падрабязна пра завяшчанне. Ведаю, што яшчэ можна і падарыць маёмасць. А як лепш зрабіць?
Сямён Іванавіч, агр. Крулеўшчына.

– Завяшчанне і дагавор дарэння – гэта два абсалютна розныя па сваіх прававых наступствах натарыяльныя дзеянні, – тлумачыць натарыус Віцебскай натарыяльнай акругі Ірына Чуро. – З дапамогай завяшчання грамадзянін распараджаецца сваёй маёмасцю на выпадак сваёй смерці. Пакуль ён жывы, ён з’яўляецца уладальнікам маёмасці і, нягледзячы на завяшчанне, мае права распараджацца ёй як захоча. Таму для ўласніка маёмасці, каб абараніць сябе ад непрыемных нечаканасцей пры жыцці (нямала выпадкаў, калі пажылыя людзі, падарыўшы сваё жыллё, застаюцца на вуліцы), лепш за ўсё аформіць завяшчанне. Але пры выкананні яго, калі завяшчальнік памрэ, можа высветліцца, што ў яго ёсць асобы, якія маюць права на абавязковую долю (непаўналетнія дзеці, непрацаздольны сужэнец і бацькі), нягледзячы на тое, каму была завешчана спадчына.
Пры дарэнні ж той, хто дорыць, перадае маёмасць ва ўласнасць адоранага бязвыплатна. Часта ўласнікі звяртаюцца за пасведчаннем дагавора дарэння маёмасці, але згодна з Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь такі дагавор не прадугледжаны законам.
Такім чынам, пераход права ўласнасці ад таго, хто дорыць, да адоранага, ажыццяўляецца пры жыцці першага. Таму трэба разумець прававыя наступствы гэтага дагавора. Адным словам, калі дорыцца нерухомасць, то з моманту рэгістрацыі дагавора ў дзяржаўных органах той, хто яе дорыць, ужо не з’яўляецца ўласнікам гэтай маёмасці.
Тысячу разоў падумайце, калі рашылі падарыць сваю маёмасць, бо калі завяшчанне можна адмяніць, змяніць, скласці новае, то дагавор дарэння скаса­ваць нельга.
А калі ўжо дорыце, то не забывайце аб умове дагавора дарэння дома, кватэры ці іх часткі – указанні пераліку асоб, за якімі захоўваецца права карыстання жылым памяшканнем пасля пераходу права ўласнасці на яго.

Запісала Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *