Семинар по основам безопасности жизнедеятельности прошёл в яслях-саде №4 г. Докшицы (+фото)

img_1388Пытанням фарміравання асноў бяспекі жыццядзейнасці быў прысвечаны раённы семінар-практыкум, які адбыўся на базе ясляў-сада № 4 г. Докшыцы. 

СеминарВыхавацелі гэтай дашкольнай установы на працягу некалькіх гадоў знаходзяцца ў пошуку найбольш эфектыўных форм і метадаў работы па выхаванні бяспечных паводзін у дзяцей. Дарэчы, станоўчы вынік дасягнуты ў цесным узаемадзеянні работнікаў дашкольнай установы, выхаванцаў і іх бацькоў. З напрацаваным вопытам работнікі сада і пазнаёмілі сваіх калег на семінары.
Выхавацелі Таццяна Вязнікава і Аксана Блажыевіч прадэманстравалі падчас комплексных заняткаў з дзецьмі “Не жартуйце вы з агнём, каб не шкадаваць потым” атрыбуты пажарнай бяспекі, зробленыя рукамі педагогаў. На практычных занятках па Правілах дарожнага руху, арганізаваных Аленай Будзько і Аленай Таразевіч, да хлопчыкаў і дзяўчынак далучыліся і самі ўдзельнікі семінара. Выхавацелі, падзеленыя на дзве каманды, згулялі ў вясёлую конкурсную гульню, падчас якой сталі інспектарамі і пешаходамі.
Не менш відовішчным і яркім было тэатралізаванае выступленне выхаванцаў старэйшай групы садка. Пад кіраўніцтвам выхавацеля Святланы Грэцкай юныя артысты паказалі казку, асноўнай тэмай якой стала асабістая бяспека кожнага. У пастаноўцы паслухмяная Мальвіна, якую сыграла Лерачка Кішэня, стала ахвярай грознага і страшнага Карабаса Барабаса (Святлана Рабцава). Гарэза Бураціна, у ролю якога цудоўна ўжыўся Ванечка Кучко, з дапамогай хлопчыкаў і дзяўчынак змог не толькі вызваліць яе з палону, але і выратаваць ад зубоў хітруна Ваўка (Таццяна Вязнікава) бестурботных казлянят і Чырвоную Шапачку, у вобразе якой выступіла Ефрасіння Місачэнка. І нават Снежная Каралева (Аляксандра Баброўская) не змагла перашкодзіць драўлянаму хлопчыку, бо дабро заўсёды перамагае зло. Вось так некалькі казак ператварыліся ў адну павучальную гісторыю.
Падчас семінара для паляпшэння эмацыйнага стану прысутных праводзіліся псіхалагічныя трэнінгавыя практыкаванні.

НА ЗДЫМКУ: у ролі шустрых казлянят выступілі два Ванечкі – Ляжневіч і Суднік.

Тэкст і фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

no images were found

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *