«Докшицы-коммунальник» — спортивный

img_0513Шаснаццаць прызавых месцаў у спартыўных мерапрыемствах заваявала сёлета каманда аматараў здаровага ладу жыцця РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”. Прадпрыемства ўжо шмат гадоў трымае званне аднаго з самых спартыўных у раёне разам з камандамі Крулеўшчынскага с/с, Бягомльскай дапаможнай школы-інтэрнат, райста, СШ № 2 г. Докшыцы і аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Каб даведацца пра тое, як наладжана фізкультурна-аздараўленчая работа ў камунгасе, звярнуліся да інструктара па спорце Аляксандра Чарапачэвіча. Гутарым з ім у “зале славы” – так у народзе называюць спецыяльны пакой для пасяджэнняў, у якім адна са сцен амаль поўнасцю ўпрыгожана пераможнымі кубкамі, дыпломамі і медалямі, атрыманых не толькі на спартыўных, але і творчых конкурсах.
– Я сам захапляюся спортам з дзяцінства, – расказвае Аляксандр Тадэвушавіч. – Нас – дзятву вёскі Дзядкі – аб’яднаў у футбольную каманду настаўнік Сітцаўскай школы Міхаіл Лазараў. Сам апантаны спортам, ён змог і нас заразіць гэтай любоўю. Увесь вольны час мы ганялі мяч на стадыёне. Падчас вучобы ў тэхнікуме бліжэй пазнаёміўся з валейболам. Цяпер гэты від спорту развіваем на прадпрыемстве: штогод нашы жаночая і мужчынская каманды значацца ў лідарах. Трэніруемся па два разы на тыдзень у спартыўнай зале СШ № 1 г. Докшыцы. Ёсць сярод камунгасаўцаў і футбалісты – яны адпрацоўваюць тэхніку на секцыі ў другой гарадской школе.
Вялікая ўвага развіццю спорту надаецца кіраўніцтвам прадпрыемства. У калектыўным дагаворы ёсць раздзел аб культурна-масавай, фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай рабоце, у адпаведнасці з якім фінансуецца набыццё спартыўнага інвентару, заахвочваюцца пераможцы спаборніцтваў і конкурсаў. У галоўным корпусе функцыянуе трэнажорная зала. Ёсць лыжы, шашкі і шахматы, палаткі, мячы. Нядаўна набылі тэнісны стол і ўжо прадэманстравалі годную ігру на раённай спартакіядзе па настольным тэнісе.
Каб адшукаць спартсменаў, праводзім спачатку спаборніцтвы ў сябе на прадпрыемстве. Зараз рыхтуемся да традыцыйнай галіновай спартакіяды. Сярод адданых спартсменаў назаву Ігара Вайцяховіча – ён штогод абараняе гонар РУП ЖКГ і на лёгкаатлетычных спаборніцтвах, і плаванні. Шмат у нас маладых спартсменаў-­аматараў, гэта Аляксей Аніка з філіяла № 1, Яўген Бушуеў і Арцём Вальковіч з Бягомльскага ўчастка камунгаса. Радуюць сваімі перамогамі Таццяна Галавач, Ала Хісцяева, Таццяна Мароз. Упэўнены, што фізкультурна-аздараўленчая работа нашага прадпрыемства не толькі згуртоўвае калектыў, але і аздараўляе яго, далучае да правільнага ладу жыцця, а таксама фізічнага і культурнага развіцця.

Тэкст і фота
Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *