В Докшицах появилась японская кухня

img_1783Вось ужо на працягу многіх гадоў ролы, якія з’яўляюцца разнавіднасцю сушы, карыстаюцца папулярнасцю ў свеце. Мільёны гурманаў штодзень аддаюць перавагу гэтай смачнай страве японскай кухні. 

У састаў ролаў уваходзіць рыс, свежая рыба, гародніна, водарасці норы. З гародніны часцей выкарыстоўваюць агуркі і авакада. Каб іх падрыхтаваць, усе кампаненты трэба акуратна раскласці слаямі на лісце норы і шчыльна закруціць у рулет. Для яго фармавання бярэцца спецыяльная цыноўка – макісу, дзякуючы якой ролы атрымліваюцца роўнымі і прыгожымі. Затым рулет разразаюць вельмі вострым нажом на аднолькавыя часткі. Зразумела, што ролы павінны быць прыгатаваны са свежых і экалагічна чыстых прадуктаў, бо ў большасці з іх ёсць сырая рыба. Гэтыя прыгожыя на від і смачныя далікатэсы палюбіліся і беларусам.
Яшчэ нядаўна жыхары Докшыц маглі купіць ролы толькі ў буйных гарадах. Цяпер жа аматарам японскай кухні не трэба нікуды ехаць. Аддзел грамадскага харчавання райста асвоіў тэхналогію прыгатавання гэтай стравы. Кожны дзень гандлё­выя кропкі “Кулінарыя” і “Родны кут” рэалізоўваюць каля дзесяці кілаграмаў смачных ролаў.
– Задумка засвоіць вытворчасць гэтай прадукцыі з’явілася ўжо даўно, – расказвае начальнік аддзела грамадскага харчавання райста Ганна Палячонак. – Паласавацца роламі любяць многія, таму вырашылі паспрабаваць сябе ў ролі японскіх шэф-повараў. Закупілі пробную партыю сыравіны і пачалі вучыцца гатаваць. Прызнацца, не адразу ўсё атрымлівалася, бо, як вядома, у любой новай справе патрэбна крышачку цярпення і практыкі. Зараз ролы гатуем у рэстаране “Бярэзіна”, упакоўваем у празрыстую пластыкавую тару. Новы від прадукцыі вагой 200 грамаў і коштам два рублі img_1789адпраўляецца ў крамы. Многім пакупнікам ужо прыйшліся даспадобы ролы “Інь-Янь”, “Макі” і “Тако”, да якіх прапануюцца яшчэ кунжутна-арэхавы і соевы соусы. Калі хто жадае сам прыгатаваць сушы альбо ролы, калі ласка, заходзьце ў “Родны кут” і там знойдзіце ўсю неабходную прадукцыю для прыгатавання такіх страў. А яшчэ ў гэтай краме 13 лютага адбудзецца выстава-дэгустацыя сушы і ролаў, а таксама кандытарскіх вырабаў. Прымеркавана яна будзе да Дня святога Валянціна, таму шмат вырабаў будуць у выглядзе сардэчак. Гатовы смачны падарунак. Прыходзьце, не пашкадуеце.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота Я. Малевіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *