В ККЗ Искра прошло мероприятие приуроченное ко дню памяти воинам-интернационалистам

img_3382З традыцыйнага ўскладання кветак да помніка воінам-інтэрнацыяналістам 15 лютага распачаліся ў райцэнтры мерапрыемствы з нагоды Дня памяці. Падчас мітынгу ля памятнага знака былых “афганцаў” вітаў старшыня райвыканкама Алег Пінчук, які адзначыў мужнасць, гераізм і патрыятызм воінаў-інтэрнацыяналістаў і пажадаў ім моцнага здароўя і дабрабыту.
Пасля агульнага фатаграфавання ўсе накіраваліся ў ККЗ “Іскра”, дзе пачалася ўрачыстасць. Цёплыя словы прывітання прагучалі ад намесніка старшыні райвыканкама Валянціны Рандарэвіч, ваеннага камісара Віталя Леснічэнкі, старшыні раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Валянціна Андрыеўскага.
На ўрачыстасці Граматай раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны ветэрынарны ўрач ААТ “Таргуны” Анатоль Парцянка. Медалі: “Ветэран баявых дзеянняў” атрымаў Васіль Лібоза, “Удзельніку паветрана-дэсантнай аперацыі Кабул, Баграм” – Валерый Гмырак, Мікалай Рошчупкін, Леанід Каляга, медалём “За заслугі” 1 ступені ўзнагароджаны Валерый Септа, Ігар Дубоўскі, Вячаслаў Жыткавіч, Аляксандр Каросцік, Юрый Жыўлюк, Віктар Крывічанін, Сяргей Махонь. Медаль “Ветэран 350 парашутна-дэсантнага палка” атрымаў Павел Таразевіч, юбілейны медаль “У памяць 20-годдзя заканчэння баявых дзеянняў у Афганістане” – Анатоль Рудзько. Ганаровым знакам “Вайсковая супрацьпаветраная абарона УС РФ” узнагароджаны Пётр Вязнікаў.
Падчас урачыстасці гучалі музычныя падарункі ад мясцовых артыстаў. Прыемным момантам стала выступленне ВІА “ХХ век”.

Тэкст і фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *