Яна Суркова юрисконсульт ОАО Барсучанка впервые придёт на выборы в качестве избирателя

img_2140Прыгожая чарнявая дзяўчына, юрысконсульт ААТ “Барсучанка” Яна Суркова сёлета ўпершыню завітае на ўчастак для галасавання ў якасці выбаршчыка. Яна збіраецца зрабіць гэта у асноўны дзень галасавання, каб адчуць асаблівую ўрачыстасць атмасферы.
У родны раён Яна вярнулася працаваць мінулым летам пасля заканчэння юрыдычнага каледжа БДУ. Жыве з бацькамі ў новым шматпавярховіку і вельмі рада, што першыя крокі ў прафесію робіць менавіта на малой радзіме. Яна прызнаецца, што, калі ўладкавалася на працу, хвалявалася, як прыжывецца ў калектыве, ці справіцца з абавязкамі, аднак вялікіх складанасцей не адчула:
– Калектыў у нас рознаўзроставы. З маладымі калегамі можам пасакрэтнічаць, абмеркаваць розныя дзявочыя тэмы. А больш вопытныя спецыялісты адносяцца да мяне як да дачушкі. Асабліва апякаюць бухгалтар Алена Рычардаўна Аляхновіч і галоўны бухгалтар Лілія Казіміраўна Клімовіч. Тым, хто раздумвае, дзе працаўладкавацца, скажу, што ў сельгаспрадпрыемстве ўсё тая ж юрыдычная практыка, толькі з асаблівасцямі гаспадарчай судавытворчасці.
Яна дзяўчына мэтанакіраваная. Ужо паспела паступіць у Полацкі дзяржуніверсітэт на профільны факультэт і ў будучым марыць звязаць сваё жыццё з працай у Следчым камітэце:
– Але пакуль мне трэба атрымаць вышэйшую адукацыю і набрацца практычнага вопыту, – завяршае размову дзяўчына.

Наталля НАВІЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *