Работники и индивидуальные предприниматели КУПБО «Бытовик» сделали первые шаги в изменении ландшафтного дизайна прилегающей территории

a-491Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, аб’яўляючы 2018-ы Годам малой радзімы, падкрэсліў: “Вельмі хочацца, каб дапамога малой радзіме ішла ад сэрца, стала ўласнай ініцыятывай. Яна можа быць матэрыяльнай, стваральнай, асветніцкай, творчай… Давайце пакажам, што мы сапраўдныя, руплівыя гаспадары на сваёй зямлі”.
З упэўненасцю можна сказаць, што на докшыцкай зямлі гэта разумеюць. Шмат зроблена за апошнія гады па добраўпарадкаванні населеных пунктаў, будаўніцтве жылля, рамонце дарог, увядзенні зямель у севазварот. З кожным днём прыгажэе і набывае сучасныя рысы горад Докшыцы. Новы штрых ва ўдасканаленне яго “партрэта” – добраўпарадкаванне тэрыторыі, прылеглай да адміністрацыйнага будынка КУПБА “Бытавік”. У чацвер работнікі прадпрыемства зрабілі першыя значныя крокі ў змяненні ландшафтнага дызайну. Іх актыўна падтрымалі індывідуальныя прадпрымальнікі, якія арандуюць плошчу ў будынку КБА. Сумеснымі намаганнямі з тэрыторыі выдалена так званая “жывая” агароджа, падрыхтавана глеба. У планах бытавікоў абсталяваць каля будынка стаянку аўтатранспарту і стварыць зону адпачынку, якая будзе радаваць вока буйствам кветак і малымі архітэктурнымі формамі.

Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота В. Чарвінскага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *