Воспитанники Янковского детского сада Докшицкого района вырастили на подоконниках огород

img_7417Малакамплектныя дзіцячыя садкі, без сумнення, з’яўляюцца скарбніцай выгод. Згадзіцеся, калі ў групе дзяцей не дваццаць пяць, а, напрыклад, шэсць, як у Янкоўскім дзіцячым садку, то кожнаму дзіцяці ўвагі дастаецца ў разы больш. Малеча тут рознаўзроставая, а гэта значыць, што заняткі з кожным арганізуюцца асабістыя, хаця і праходзяць яны адначасова. Для заняткаў рознымі відамі дзейнасці ў дашкольнай установе створаны ўсе патрэбныя ўмовы: сабраны дыдактычны матэрыял, маецца шмат развіваючых гульняў.
Але не аднымі забавамі жыве дзіцячы садок. Штогод хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем вырошчваюць свой агарод на падаконніках. Сёлета яны ўжо могуць пахваліцца добрай расадай агуркоў і высачэзнымі ўсходамі фасолі.

Па словах загадчыка ўстановы Іны Дамаскінай, калектыў дашкольнай установы жыве з дэвізам: “Зрабіць ўсё, што залежыць ад нас, каб светлыя душы нашых малых, падобна да кветак, раскрываліся насустрач сонцу і напаўняліся дабром, цяплом і святлом”. Трэба думаць, што ў калектыву гэта атрымоўваецца.

НА ЗДЫМКУ: з дапамогай выхавацеля садка Валянціны Аксючыц дзеці з задавальненнем рыхтуюцца да школы.

Тэкст і фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *