Всегда рады покупателям в магазине деревни Крипули Докшицкого района

img_5077Так сцвярджаюць загадчыца крамы ў Крыпулях Людміла Корсак і прадавец Валянціна Каляга. Тое, што ў названым населеным пункце толькі адзін гандлёвы аб’ект райста і канкурэнтаў яму няма, персанал не расслабляе. Наадварот, трэба ўмець працаваць так, каб кожны пакупнік быў задаволены, лічаць гандлёвыя работнікі. За тыя пяць гадоў, што жанчыны працуюць у краме, ад наведвальнікаў не паступіла ніводнага наракання. За першы квартал бягучага года тавараабарот склаў 50,6 тысячы рублёў. Тэмп росту ў супастаўных цэнах – 105,9 працэнта.

– Стараемся дагадзіць кожнаму пакупніку, – гаворыць Людміла Анатольеўна. – Прадукты ў краму завозяцца два разы на тыдзень, хлеб – тры. Прамысловая група тавараў паступае адзін раз у тыдзень. Попыт пакупнікоў ведаем дасканала, актыўна працуем па заяўках. Да прыкладу, зараз людзі просяць прывезці бульбы, капусты. Цікавяцца акцыённым таварам, які прадстаўлены на палетнай выкладцы.
Вясной гаспадары ля сваіх сядзіб наводзяць парадак, робяць касметычны рамонт. Таму ў гэты час больш запатрабаваны будаўнічыя матэрыялы, у асноўным цэмент і шыфер. Транспарт райста даставіць гэты тавар нават дадому.

Нашы патэнцыйныя пакупнікі – мясцовыя жыхары, але хачу сказаць, што не толькі з Крыпуль. Даспадобы прыйшлася наша крама і жыхарам суседніх Бубнаў. Нават нягледзячы на тое, што ў іх ёсць свая гандлёвая кропка, прыязджаюць да нас за прадуктамі, адзначаючы шырокі асартымент тавараў. За чысцінёй сочыць прыбіральшчыца Наталля Каляга, якая не толькі спраўляецца са сваімі абавязкамі, але і можа даць параду нам, калегам, як былы прадавец.

Людміла Корсак у сферы гандлю зусім нядаўна. Працавала ў свой час лабарантам у калгасе Я. Коласа, потым разносіла пош­ту, а зараз лічыць, што нарэшце знайшла сябе ў прафесіі.

Тэкст і фота Таццяны Падбярэзкай.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *