Бегомльский лесхоз — лучшая организация лесного хозяйства области

dscn0211Асноўнае, на што робяць стаўку ў Бягомльскім лясгасе, – гэта пастаяннае тэхналагічнае пераабсталяванне лесагаспадарчай і прамысловай вытворчасці, пашырэнне аб’ёмаў і асартыменту прадукцыі.

Прадпрыемства стабільна працуе без дзяржаўнай падтрымкі, актыўна прыцягвае інвестыцыі ў асноўны капітал. Так, у 2014 годзе іх сума склала 0,7 мільёна рублёў, у 2015 – 0,9, у 2016 – 1,1, у 2017 – 1,5 мільёна рублёў.
Паспяхова рэалізаваны інвестыцыйныя праекты. Праведзена тэхнічнае пераабсталяванне дрэваапрацоўчай вытворчасці з рэканструкцыяй кацельнай і ўстаноўкай энергазберагальных катлоў.
Запуск новай вытворчасці па выпуску піламатэрыялаў і паганажных вырабаў дазволіў наладзіць выпуск канкурэнтаздольнай экспартнай прадукцыі з высокай доляй дабаўленай вартасці. За мінулы год атрымана 10,9 мільёна рублёў выручкі, а рэнтабельнасць пры запланаваных 10 працэнтах склала 20. На экспарт лясгасам адгружана прадукцыі на 3,2 мільёна долараў. Як вынік, у 2017 годзе сярэдні заробак для больш чым чатырох сотняў працуючых склаў 826 рублёў.
У межах праекта “Стварэнне інфраструктуры па нарыхтоўцы і дастаўцы драўнянага паліва”, каб забяспечыць паліўнай шчэпкай патрэбы энергакрыніц раёна, у 2015 годзе лясгас набыў сечную машыну МС-40-03.

Бягомльскі лясгас занесены на Дошку гонару Віцебскай вобласці як лепшая арганізацыя лясной гаспадаркі паўночнага рэгіёна.
img_2695 img_2526 img_2731З 2014 па 2017 год значна павялічыўся машынна-трактарны парк прадпрыемства. Былі набыты тры МАЗы-сартыментавозы, яшчэ адзін – для перавозкі цяжкай лесанарыхтоўчай тэхнікі, прычэп МАЗ-шчэпкавоз, два лесапагрузчыкі “Амкадор”, пяць тралёвачных машын і іншая спецтэхніка.
Яшчэ ў 2010 годзе ў лясгасе задумаліся пра тое, што настаў час закладаць падмурак пад будучы ўласны гадавальнік. Справа не аднаго года прадпрыемствам была даведзена да лагічнага фіналу: у 2015 годзе адбылося ўрачыстае адкрыццё ляснога гадавальніка. І зараз Бягомльскі лясгас забяспечвае саджанцамі і сеянцамі елкі і сасны ўласныя патрэбы, а таксама пастаўляе іх на ўнутраны рынак і ў бліжняе замежжа.
Работнікі лясгаса запатрабаваны ў якасці памагатых і ў іншых лесагаспадарчых установах. Так, працоўны дэсант дапамагаў на разборцы ветравальна-бураломных лесасек у Мінскай вобласці. Была забяспечана бесперабойная якасная нарыхтоўка і вывазка драўніны з ліпеня 2016 года па красавік 2017. Часу для перадыху надта не было, ужо ў другім паўгоддзі 2017 года работнікі лясгаса зноў былі камандзіраваны, на гэты раз на Гомельшчыну. Яны змагаліся з экалагічнай праблемай паўднёвых рэгіёнаў Беларусі – усыханнем сасновых лясоў.
Па выніках 2017 года прадпрыемства прызнана лепшай установай Віцебскага дзяржаўнага лесагаспадарчага аб’яднання па выкананні паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Наталля НАВІЦКАЯ.
Фота А. Варанковіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *