Велопробег, приуроченный ко Дню Победы, прошёл в Докшицком районе (+фото)


img_5552Да раённага велапрабегу “Па дарогах малой радзімы”, які прайшоў з нагоды святкавання 73-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, далучыліся больш за шэсць­дзясят прадстаўнікоў арганізацый і ўстаноў раёна. Напярэдадні старту старшыня райвыканкама Алег Пінчук падзякаваў арганізатарам за добрую ініцыятыву, а ўдзельнікам за тое, што адгукнуліся на прапанову аддаць даніну памяці пакаленню пераможцаў.

Трэба адзначыць, што па водгуках тых, хто не першы год падтрымлівае раённы велапрабег, сёлетні маршрут стаў адным з самым працяглых – 42 кіламетры са зваротнай дарогай, але і самым пазнавальным.
Першая кропка прыпынку – помнік закатаваным жыхарам вёскі Азарцы. Кветкі. Хвіліна маўчання. Калона рушыць на Параф’янава. Там яшчэ адзін прывал – ужо каля каменя, які быў устаноўлены на месцы знішчэння габрэяў. Вельмі пранікнёна пра гэтыя падзеі расказалі вучні Параф’янаўскай сярэдняй школы.
У Сітцах, куды веласіпедысты затым скіравалі, іх чакаў экскурсавод, які правёў удзельнікаў акцыі сцежкамі мясцовага парку: дуб, калоны, арка. Каля кожнага прыпынку – легенда, з-за кожнага дрэва – водблеск сівой мінуўшчыны. І сапраўды, як яшчэ няшмат мы ведаем пра сваю малую радзіму!
Канчатковым прыпынкам велапрабегу стаў мемарыяльны комплекс “Ходараўка”, дзе таксама былі ўскладзены кветкі і прыгадана яшчэ адна крывавая старонка Вялікай Айчыннай вайны.
Там жа, як і прынята ў салдацкім паходзе, раённае аб’яднанне прафсаюзаў, райкам ГА “БРСМ” і раённая арганізацыя ГА “Белая Русь” пачаставалі ўдзельнікаў акцыі салдацкай кашай. Нягледзячы на немалы шлях, назад у райцэнтр веласіпедысты вярталіся хутка, энергічна і практычна без прыпынкаў.
img_5482 img_5562Арганізатары велапрабегу выказваюць удзячнасць за падтрымку мерапрыемства Докшыцкаму хлебазаводу, ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” і Тэрытарыяльнаму цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Наталля НАВІЦКАЯ.
Фота С. Макатуна.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *