Магазин «Хлебный» в агрогородке Крулевщина радует свежей продукцией


bez-imeni-1Вельмі задаволены жыхары Крулеўшчыны тым, як абслугоўваюць пакупнікоў у краме “Хлебная”, што належыць Докшыцкаму хлебазаводу. З’явілася гэта гандлёвая кропка яшчэ ў той час, калі будавалі аграгарадок, і адразу ж займела сваіх пастаянных удзячных кліентаў. На паліцах прадстаўлены шырокі асартымент хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў, якія завозяцца ў краму штодня кожную раніцу.
– Свежы хлеб разыходзіцца хутка, не залежваюцца пірожаныя, бісквіты, печыва і кукурузныя палачкі “Дамавічок Кузя”, – гаворыць прадавец Алена Крупская (на здымку), якая працуе там з 2011 года. – Папулярнасцю карыстаюцца розныя віды тортаў з начынкамі. Дарэчы, у нас можна падаць заяўку на іх выпечку. Стараемся не абмяжоўвацца толькі продажам прадукцыі ўласнай вытворчасці. Прапануем таксама каўбасныя вырабы Глыбоцкага мясакамбіната і паўфабрыкаты Докшыцкага райста. У шырокім асартыменце малочныя прадукты.
Летась за першае паўгоддзе тавараабарот у краме “Хлебная” склаў 92,4 тысячы рублёў. Сёлета за такі ж перыяд ён дасягнуў амаль 139 тысяч рублёў. Разам з Аленай Крупскай тавар пакупнікам адпускае Святлана Русак. Кіраўніцтва хлебазавода характарызуе гэтых прадаўцоў як вельмі адказных работнікаў. У краме чыста і акуратна, а персанал заўсёды ветлівы.
Докшыцкі хлебазавод пастаянна пашырае асартымент выпускаемай прадукцыі, шукае новыя рынкі збыту. У пачатку лета прадпрыемства набыло новы павільён на колах з халадзільным абсталяваннем і вітрынай. Зараз такая аўтакрама выязджае з хлебам і разнастайнымі кандытарскімі прысмакамі па розных маршрутах. Яе чакаюць у Падсвіллі, Глыбокім, Навалукомлі, Плешчаніцах і іншых населеных пунктах.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота аўтара.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *