В Бегомле открылась воркаут-площадка (+фото и видео)


Здымак 1

Здымак 1

Аматары спорту, прыхільнікі здаровага ладу жыцця Бягомля атрымалі цудоўны падарунак у выглядзе варкаўт-пляцоўкі, пабудаванай у межах мясцовай ініцыятывы “Тэрыторыя актыўнага жыцця” праекта “Прафілактыка неінфекцыйных захворванняў, прасоўванне здаровага ладу жыцця і падтрымка мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь” (БЕЛМЕД), які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца ПРААН, СААЗ, ЮНІСЭФ і ЮНФА ў партнёрстве з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Урачыстае адкрыццё сацыяльнага аб’екта, які, безумоўна, стане запатрабаваным у гарпасёлку, адбылося 27 чэрвеня, у час якога старшыня праграмы развіцця ПРААН, каардынатар ініцыятыўных праектаў БЕЛМЕД і ПРААН Таццяна Снітко, старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч і старшыня Бягомльскага сельвыканкама Мікалай Трахінін (здымак 1) перарэзалі чырвоную стужку. Таццяна Снітко ў сваёй прамове падзякавала мясцовай уладзе за ўзаемаразуменне і паведаміла, што пляцоўка ў Бягомлі – гэта адзін з 25 праектаў, якія рэалізуюцца ў Беларусі, накіраваных на ўкараненне здаровага ладу жыцця ў рэгіёне, прафілактыку інфекцыйных захворванняў, зніжэнне ўзроўню ўжывання алкаголю і тытуню.
Удзяч­насць за цудоўны падарунак членам прадстаўнічай дэлегацыі, што прыбыла на ўрачыстасць, мясцовай ула­дзе, прыватнаму прадпрыемству “ЯВГ-сэрвіс”, якое пабудавала пляцоўку, грамадскасці Бягомля, выказала Валянціна Рандарэвіч. Яна заклікала маладых людзей зберагаць тое, што для іх зрабілі.
Старшыня абласнога ГА “Перспектыва” Дзяніс Бярозка прапанаваў маладым людзям даказаць сваю спартыўнасць, жаданне быць здаровым кожны дзень наперакор агульнапрынятай думцы, быццам маладыя толькі “сядзяць” у Інтэрнэце і не выходзяць з дому.
“Даказваць” пачалі тут жа спартыўныя хлопцы з федэрацыі варкаўта г. Віцебска, а таксама студэнты

Здымак 2

Здымак 2

Здымак 3

Здымак 3

дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава (дарэчы, на факультэце матэматыкі і інфармацыйных тэхналогій гэтай установы распрацавалі і ўкаранілі ў жыццё дадатак да смартфонаў на базе Андроід з варыянтамі магчымага трэніровачнага працэсу на любых пляцоўках варкаўт. Дадатак даступны для скачвання ў Play Маркет, яго назва Workout; запыт для пошуку – com. werton.workout). Вырабляючы розныя ашаламляльныя выкрутасы на турніку, паралельных брусах, лесвіцы, юнакі дэманстравалі, якой формы можна дасягнуць, калі паважаць спорт (здымак 2). Не меншымі акрабатамі аказаліся і нашы мясцовыя хлопцы, чым прыемна здзівілі гасцей. Мікіту Варанковічу, Уладзіміру Малюжанцу аказаліся падуладны складаныя акрабатычныя практыкаванні (здымак 3), нават “кручэнне сонейка”, як называюць яго ў народзе . У падарунак за сваё спартыўнае майстэрства падлеткі атрымалі ад гасцей з вобласці спецыяльныя фітнес-бранзалеты.
Урачыстасць закончылася, і пляцоўку тут жа апанавалі дзеці. Надта заманлівым было тое, што яны толькі што пабачылі. Захацелася стаць такімі ж: моцнымі і спрытнымі.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.
Фота А. Варанковіча.


Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *