Яблочный спас прошёл весело и вкусно в Докшицком районе (+фото)


img_3274Тое, што ля мясцовага клуба праходзіць яблычнае свята, было бачна здалёк: спелыя, сакавітыя, наліўныя плады ўпрыгожвалі ці не кожны куточак фестывальнай пляцоўкі. Вяскоўцы, утульна ўладкаваўшыся ў расстаўленых крэслах, з задавальненнем слухалі канцэртную праграму, актыўна ўдзельнічалі ў віктарынах, якія прапаноўвалі работнікі культуры, апладысментамі сустракалі мясцовых артыстаў (здымак 1) і гасцей свята. Усіх, хто прыйшоў на яблычны фэст, вітала намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна. Асаблівым падарункам для парплішчанцаў стала музычнае выступленне паэтэсы і барда Вольгі Калмаковай. Дарэчы, дзядуля Генадзь быў у свой час настаяцелем мясцовага храма Праабражэння Гасподняга.
img_3304Айцец Віктар Гмір наведаў мерапрыемства разам з удзельнікамі сёлетняга Міжепархіяльнага фестывалю праваслаўнай моладзі. Юнакі і дзяўчаты, не ведаючы стомы, хаця толькі што прыйшлі крыжовым шляхам у Порплішча з Крулеўшчыны, весяліліся і танцавалі (здымак 2). Тоўпіўся народ ля традыцыйнай выставы-конкурсу “Яблычны вернісаж”, на якім былі прадстаўлены цікавыя работы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а таксама кулінарныя шэдэўры мясцовых гаспадынь. Лепшымі былі прызнаны вырабы сям’і Зубаравых. Маргарыце Сямёнаўне з нявесткай Людмілай аддалі першае месца, іх унучцы і дачцэ Кацярыне – другое. Трэцяе месца дасталася парплішчанскім работнікам культуры. Сярод удзельнікаў смачнага конкурсу першым месцам адзначаны кулінарныя здольнасці кухараў Парплішчанскай СШ, печыва якіх выдзялялася арыгінальнасцю афармлення. На другім месцы пірог з лебедзямі з яблыкаў ад гаспадынь Парплішчанскай амбулаторыі, на трэцім – самабытныя кулінары з міні-маркета “Родны кут.

Тэкст і фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *