Новый номер бюро ремонта «Белтелеком» в Докшицах


socialЗараз, патэлефанаваўшы ў бюро рамонту Докшыцкага ўчастка электрасувязі па нумары 2-14-08, можна пачуць у адказ прапанову набраць нумар 123. Дадзенае новаўвядзенне тлумачыць начальнік Докшыцкага ўчастка электрасувязі Віктар Шаўцоў.
– Да адзінага нумара службы тэхнічнай падтрымкі 123, які функцыянуе ў Беларусі каля пяці гадоў, ідзе паступовае падключэнне ўсіх гарадоў, – гаворыць Віктар Васільевіч. – Дайшла чарга і да нас. Зараз звароты абанентаў прымае служба тэхнічнай падтрымкі, а гэта больш за 200 аператараў, якія прайшлі спецыяльнае навучанне і падрыхтоўку на базе вучэбнага цэнтра “Белтэлекам”. Аператар на лініі кваліфікуе ваш запрос па ўзроўні тэхнічнай складанасці. Простыя пытанні, як, напрыклад, перазагрузіць ці настроіць мадэм, усталяваць платнае ці гасцявое злучэнне з інтэрнэтам, яны вырашаюць самі. А калі дыстанцыйна справіцца з праблемай немагчыма, зварот перанакіроўваецца да нас, у бюро рамонту.
Кароткі нумар 123 з’яўляецца адзіным нумарам, на які можна тэлефанаваць як са стацыянарнага, так і з мабільнага тэлефона. Толькі трэба ўлічваць, што кошт званка з мабільніка на гэты нумар суадносны кошту званка на звычайны (гарадскі) тэлефон. Дарэчы, служба тэхнічнай падтрымкі працуе кругласутачна і без выхадных.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *