Татьяна Харитонова из Докшицкого района — надёжная помощница для пожилых людей


img_1244Восем гадоў жыхарка вёскі Краснае Бягомльскага сельсавета Іна Печань знаходзіцца на надомным сацыяльным абслугоўванні. Яна з вялікай удзячнасцю гаворыць пра сацыяльную службу і асабліва пра аднаго з яе работнікаў – Таццяну Харытонаву.
Паслугамі сацыяльнага работніка Іна Васілеўна разам з мужам Мікалаем Піліпавічам вырашылі скарыстацца пасля таго, як зразумелі, што самім па прычыне здароўя з хатнімі клопатамі ўпраўляцца ўжо стала складана. Абодва сыны ўладкаваліся ў сталіцы. Прафесіі выбралі сабе такія, што не так часта, як хацелася б, прыязджаюць у бацькоўскі дом. Таму з заявай вырашылі звярнуцца ў ТЦСАН, каб ім арганізавалі адпаведны догляд.
Зараз Іна Васілеўна ўжо адна, таму Таццяна для яе – самы блізкі чалавек. Перад тым як трапіць у гэту сферу, Таццяна Алегаўна перажывала, што не справіцца з работай. Аднак ні пэўныя фізічныя нагрузкі, ні штодзённыя пешыя паходы да сваіх падапечных не сталі перашкодай для таго, каб радаваць іх сваім чарговым візітам.
Бабулі ўжо 82 гады. У свой час яна працавала брыгадзірам у калгасе імя Гастэлы, загадчыцай крамы ў Будзілаўцы. За добрасумленную працу мае стос грамат ад кіраўніцтва абласной і раённай спажыўкааперацыі.
– Таццяна — мая надзейная памочніца, – гаворыць бабуля. – Шчырая, акуратная, старанная. Прыходзіць да мяне тры разы на тыдзень. Дапамагае спраўляцца практычна з усёй работай, а калі ўсё паробіць, сядзе ля мяне, і мы гутарым пра ўсё. Я ж практычна нікуды не выходжу з дому, бо надта ногі баляць, а хочацца ж ведаць, што ў нашым сельсавеце адбываецца. Танюша, не зважаючы на малады ўзрост, цудоўная субяседніца. Яна і пра сваю сям’ю пастаянна расказвае, як растуць дзеткі, чым займаецца муж. Таму з нецярпеннем чакаю Танечку і заўсёды рада яе бачыць.
Запытацца пра здароўе, падабрацца ў хаце Таццяна спяшаецца яшчэ да некалькіх старэнькіх людзей. У Будзілаўцы яе чакае сямейная пара Леоніі і Дзмітрыя Ставераў, у Пугачове – бабулі Кацярына Лямец і Галіна Глазко, у Бераснёўцы – Генадзь Шамецька.
Таццяна Майская.
НА ЗДЫМКУ: сацработнік Таццяна Харытонава са сваёй падапечнай Інай Печань.
Фота аўтара.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *