Обучающий семинар прошёл в Докшицком районе на тему: «Методы лесовосстановление вырубок усохших хвойных лесов в Беларуси».

Обучающий семинар прошёл в Докшицком районе на тему: «Методы лесовосстановление вырубок усохших хвойных лесов в Беларуси. Восстановление широколиственных лесов путём реконструкции малоценных лесных насаждений» на базе Тумиловичского опытно-производственного лесничества Организаторы: Министерство лесного хозяйства Республики Беларусь @mlh.by , ГОЛХУ «Глубокский опытный лесхоз» ГНУ «Институт леса НАН Беларуси».

На базе Тумілавіцкагка лясніцтва Глыбоцкага доследнага лясгаса адбыўся навучальны семінар, арганізатарамі якога з’яўляюцца Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь і Інстытут лесу НАН Беларусі. Абмеркаваць адну з актуальных тэм: узнаўленне важнага прыроднага рэсурсу нашай краіны, якім з’яўляецца лес, — прыехалі прадстаўнікі навуковай
грамадскасці, галоўныя ляснічыя, інжынеры па лесаўзнаўленні, а таксама зацікаўленыя службы розных узроўняў. Мерапрыемства праходзіла ў рамках праекта Глабальнага экалагічнага фонду і Сусветнага банка “Развіццё ляснога сектара Рэспублікі Беларусь”.

Сёння перад лесаводамі стаяць важныя задачы, сярод якіх галоўнае месца займае ўзнаўленне высечак засохлых хваёвых лясоў, рэканструкцыя малакаштоўных насаджэнняў шырокалісцевымі пародамі і стварэнне ўстойлівых біягруп дрэў ваўмовах зменлівага клімату і ўспышак распаўсюджвання шкоднікаў. Пра гэта з удзельнікамі мерапрыемства гаварыў намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута лесу НАН Беларусі Уладзімір Усеня. У адпаведнасці са стратэгічным планам развіцця лесагаспадарчай галіны, да 2030 года даведзены план павялічыць долю шы-рокалісцевых лясоў да 5,5 працэнта.У мінулым годзе, адзначыў старшы навуковы супрацоўнік Інстытута лесу НАН Беларусі Антон Патапенка, былостворана 35,5 тысячы гектараў лясных культур, з якіх на 2,5 тысячы была праведзена рэканструкцыя. Доля шыро-калісцевых культур склала 0,2-0,3 тысячы гектараў. Загадчыца лабараторыі праблемузнаўлення, абароны і аховы лясоў Інстытута лесу НАН Беларусі Наталля Гардзей распавяла пра метады іспосабы ўзнаўлення высечак засохлых хваёвых насаджэнняў. Беларускімі навукоўцамі распрацаваны спецыяльныя рэкамендацыі, якія ў далейшым дапамогуць спецыялістам зарыентавацца і правільна вызначыцца ў такім складаным працэсе, падабраць патрэбныя культуры і забяспечыць адпаведны догляд за імі.
Удзельнікі семінара наведалі дэманстрацыйныя аб’екты Тумілавіцкага лясніцтва, дзе галоўны ляснічы Рыгор Пецько падзяліўся напрацаваным вопытам па ўзнаўленні хваёвых ля-соў. Прыярытэт надаецца павышэнню іх прадукцыйнасці. Шмат увагі ўдзяляецца тэхналогіі стварэння лясных культур, укараненню ў вытворчасць апошніх перадавых дасягненняў навукі і тэхнікі па вядзенні ляснойгаспадаркі. Адсюль і зразумела, на працягу многіх гадоў Тумілавіцкае лясніцтвана перадавых пазіцыях у лясгасе, неаднаразова за-ймала прызавыя месцы ў абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах сярод лясніцтваў.На дэманстрацыйных аб’ектах спецыялісты даследавалі маладыя насаджэнні, якія складаюцца з елкі, дуба чарэшчатага, клёна востралісцевага, звычайнай сасны і бярозы павіслай. Кожны ўчастак, па словах Рыгора Пятровіча, адрозніваецца метадам пасадкі і відамі саджанцаў, а таксама чаргаваннем лясных культур. Плённай доследнай дзейнасці Тумілавіцкага лясніцтва, тэрыторыя якога вызначаецца сваёй прадукцыйнай глебай для росту лясных насаджэнняў, навукоўцы далі высокую адзнаку.
Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота А. Варанковіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *