В Докшицах прошёл совет районного объединения профсоюзов

dscn4360На мінулым тыдні адбыўся савет раённага аб’яднання прафсаюзаў, у якім удзельнічаў галоўны спецыяліст аддзела арганізацыйнай і грамадскай работы Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Віктар Васюцёнак.

Распачалося мерапрыемства з узн­а­­га­­­ро­­дж­­­­ва­ння­ медалём “115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі” мясцовых актывістаў: прафсаюзных лідараў пярвічак РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” Тамары Цынковіч і хлебазавода Наталлі Онухавай. Месяцам раней такую ж узнагароду атрымаў старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Бягомльскай дапаможнай школы-інтэрнат Уладзімір Бусло.
Асноўнай тэмай дакладу старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Ядвігі Шульгат стала справаздача аб рэалізацыі рашэнняў Х Пленума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Яна паведаміла, што важныя накірункі дзейнасці, адзначаныя комплексам мер па сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёна і прадпрыемстваў, закладзены ў калектыўныя дагаворы. На 1 жніўня 2019 года ў раёне дзейнічае 87 калектыўных дагавораў, з якіх два заключаны ўпершыню ў гэтым годзе. З іх дапамогай падтрымку і сацыяльныя гарантыі атрымліваюць больш за сем тысяч чалавек. Своечасовае вырашэнне пытанняў занятасці дазволіла сёлета выйсці на нізкі ўзровень беспрацоўя, які на пачатак верасня ў раёне складаў 0,2 працэнта.
У той жа час у шэрагу галін, у першую чаргу на прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу, па-ранейшаму ­застаецца напружанай сітуацыя з аплатай працы і яе рост. Яшчэ адна з праблем – рост цэн на прадукты харчавання, жыллёва-камунальныя паслугі і інш., а таму раённым аб’яднаннем прафсаюзаў пастаянна праводзіцца маніторынг цэнаўтварэння.
З пачатку года ў раёне праведзена пяць прававых прыёмаў грамадзян, у час якіх за дапамогай да прафсаюзных юрыстаў звярнулася 16 чалавек.
Шмат увагі ўдзяляецца пытанням аховы працы. У гэтым накірунку за дадзены перыяд была адзначана работа грамадскіх інспектараў прафсаюза работнікаў адукацыі, ПМК-52, Бягомльскага лясгасу, завода “Ветразь”, РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”.
У бягучым годзе значная работа праводзілася прафсаюзамі ў вырашэнні праблем ветэранаў вайны і працы, пажылых людзей, рэалізацыі моладзевай палітыкі, грамадзянска-патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення. У рамках пастаянна дзеючай акцыі “Прафсаюзы – дзецям” да новага навучальнага года пярвічнымі прафсаюзнымі арганізацыямі і камітэтамі была аказана дапамога на суму каля трох тысяч рублёў.
Справаздачу старшыні раённага аб’яднання дапоўнілі прыкладамі з канкрэтных спраў выступоўцы ад прафсаюзных арганізацый Бягомльскай дапаможнай школы-інтэрнат, рэдакцыі раённай газеты “Родныя вытокі” і ПМК-52.
Аб удзеле прафсаюзных арганізацый у парламенцкіх выбарах 2019 года расказала галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Паляніна.
Напрыканцы пасяджэння было прынята рашэнне аб правядзенні ў лістападзе гэтага года першай справаздачна-выбарчай канферэнцыі раённага аб’яднання прафсаюзаў.
НА ЗДЫМКУ: медаль “115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі” Тамары Цынковіч ўручае старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ядвіга Шульгат.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *