Две волшебницы сыграли ученикам начальных классов маленький мюзикл

dscn4485Менавіта так можна назваць пастаноўку, якую выкладчыкі Докшыцкай ДШМ імя Н. Сакалоўскага паказалі вучням пачатковых класаў дзвюх гарадскіх школ.

З першых хвілін музычнай праграмы гледачы становяцца нібыта часткай казачнай гісторыі, галоўнымі гераінямі якой з’яўляюцца дзве чараўніцы (на здымку). Валодаючы “чароўнымі палачкамі”, яны мараць навучыцца іграць на ўсіх музычных інструментах, магчымасці якіх тут жа дэманструюць настаўнікі школы. І вось ужо дзеці ўсе разам з задавальненнем падпяваюць песню мульцяшак фіксікаў, якую цудоўна выконвае на гітары Алена Шалапа. Немагчыма было ўседзець на месцы пад завадныя рытмы знаёмай усім мелодыі “Арамзамзам”. Асабліва здзіўляла, што выконваць яе, аказваецца, можна і на цымбалах, што выдатна прадэманстравалі Аксана Чарнаок і Алена Трус. З задавальненнем падхоплівалі рабяты дзіцячыя шлягеры, якія незвычайна гучалі на флейце, акардэоне, барабанах, трубе і фартэпіяна. Напрыканцы казачнага канцэрта чараўніцы запрасілі гледачоў прыхо­дзіць вучыцца ў школу мастацтваў, дзе можна авалодаць усімі гэтымі інструментамі, а таксама навучыцца маляваць, танцаваць, ­засвоіць азы акцёрскага майстэрства. Дарэчы, прыём у школу мастацтваў яшчэ працягваецца.
Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *