Юные спасатели вместе с работниками МЧС оказали благотворительную помощь

image_6У рамках рэспубліканскай акцыі “Моладзь за бяспеку” юныя выратавальнікі сумесна з работнікамі МНС наведалі шматдзетныя сем’і, а таксама ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, інвалідаў, пажылых і адзінока пражываючых людзей, каб аказаць ім дабрачынную дапамогу. Складвалі дровы, наводзілі парадак у хатах і на панадворках, дапамагалі ў гародзе, насілі ваду.
Актывісты з сярэдняй школы № 2 – дзевяцікласнікі Даніла Сяліцкі і Канстанцін Дук – спраўна папрацавалі ў вёсцы Слабада Крулеўшчынскага сельсавета. Шматдзетная сям’я Сапегіных, якая там жыве, спачатку вельмі здзівілася, калі раптам на двор зайшлі хлопцы з пажарным інспектарам і прапанавалі сваю дапамогу ва ўборцы ўраджаю. Пасля збору гародніны была вельмі ўдзячна сваім памочнікам. Тыя, у сваю чаргу, запрасілі сужэнцаў ра­зам з дзецьмі паўдзельнічаць у гульні, у час якой высветлілася, наколькі добра Сапегіны ведаюць правілы пажарнай бяспекі. За правільныя адказы малеча атрымала памятныя падарункі.
Таццяна МАЙСКАЯ.
НА ЗДЫМКУ: збіраць памідоры на прысядзібным участку дапамагае Косця Дук.
Фота РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *