Как голосовали в округе, где баллотировался спикер парламента Андрейченко Владимир Павлович

img_9043У галоўны дзень парламенцкіх выбараў усе 23 участкі для галасавання па Докшыцкай  выбарчай акрузе № 22 на тэрыторыі нашага раёна ў 8 гадзін гасцінна адчынілі дзверы. 

Па інфармацыі  акруговай выбарчай камісіі ў галасаванні прынялі ўдзел 52077 выбаршчыкаў з уключаных у спіскі 56366 чалавек. Колькасць галасоў, пададзеных за кожнага кандыдата:
Уладзімір Паўлавіч Андрэйчанка – 45278;
Алівія Сяргееўна Васільева – 1626;
Ігар Пятровіч Цеплякоў – 1108;
Ядвіга Іосіфаўна Шульгат – 1747.
Па выніках галасавання акружная выбарчая камісія рашыла выбраным дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання лічыць Уладзіміра Паўлавіча Андрэйчанку.

У ліку першых на ўчастак № 3, што размясціўся ў адміністрацыйным будынку ПМК-52, прыйшла пенсіянерка Ядвіга Капыш. Прагаласаваць – гэта грамадзянскі абавязак кожнага чалавека, лічыць жанчына.
Дакшычане Уладзімір і Кацярына Вахавічы ўзялі з сабой на ўчастак свайго маленькага сына.
– Датэрмінова прагаласаваць не дазволіў графік работы. Сёння ж у нас выхадны – галасуем за сваю будучыню і шчаслівае жыццё нашых дзяцей, – гаварылі яны. – Увогуле, наша сям’я стараецца быць разам на любых мерапрыемствах, якія ладзяцца ў раёне.
Назіральнікі, што сачылі за працэсам галасавання на ўчастку, адзначылі, што ў выбарах удзельнічае шмат сем’яў з дзецьмі. Такім чынам, малыя на прыкладзе бацькоў, бабуль і дзядуляў вучацца, як трэба выконваць грамадзянскі доўг.
На ўчастку для галасавання былі задзейнічаны таксама валанцёры – вучні СШ №1, якія аказвалі неабходную дапамогу маламабільным выбаршчыкам.

img_0368У Крулеўшчыну завіталі пад 11 гадзін і трапілі ў самы разгар галасавання. Старшыня выбарчай камісіі ўчастка для галасавання № 16 Ірына Бабіч паведаміла, што па папярэдніх падліках больш за 60 працэнтаў зарэгістраваных выбаршчыкаў ужо аддалі свае галасы за аднаго з кандыдатаў у парламент краіны. У час датэрміновага галасавання асаблівую актыўнасць праяўлялі пенсіянеры.
А людзі тым часам адзін за адным заходзілі ў фае цэнтра культуры і вольнага часу, дзе размясціўся ўчастак для галасавання. Сярод іх былі і тыя, хто ўпершыню прыйшоў выканаць свой галоўны грамадзянскі абавязак. Хлопцаў і дзяўчат ужо чакала першы сакратар РК ГА “БРСМ” Вікторыя Ждановіч. Віншаванні ад моладзевага лідара раёна са значнай падзеяй у сваім жыцці атрымалі ветфельчар Ірына Рушко, муляр Ілья Беляцкі, навабранец і будучы салдат-памежнік Кірыл Юхневіч, а таксама студэнт Аляксандр Косцін. Ірына Бабіч уручыла ім на памяць паштоўку-каляндар ад старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошанай і прыгожы даведнік “Докшыцкі раён”.
Укінуўшы бюлетэні, зазірнуўшы ў буфет, местачкоўцы паціху заходзілі ў глядацкую залу, адкуль чуліся гукі музыкі – гэта самадзейныя артысты рыхтаваліся даць святочны канцэрт.

 

img_0411Участак для галасавання № 10 у Глінным наведала наша зямлячка, а зараз аглядальнік папулярнага выдання “Камсамольская праўда ў Беларусі” Раіса Юдзіна. Напрыканцы давялося пацікавіцца яе ўражаннямі ад прабывання на малой радзіме.
– Вельмі прыемна было бачыць, што людзі прыходзяць галасаваць у радасным настроі, вельмі актыўна, – падзялілася думкамі вядомы журналіст. – Абстаноўка на ўчастку прама дамашняя, добразычлівая, усе адзін аднаго ведаюць, таму такое ўражанне, што людзі прыйшлі на сяброўскую сустрэчу. І я пабачыла многіх знаёмых, сяброў дзяцінства. Спадабалася школа – утульная, чыстая, светлая. Найбольшую радасць атрымала, канечне, ад таго, што мая родная вёска яшчэ жыве.

 

a-005Выбарчая камісія ўчастка для галасавання №12 у Валкалацкім сельвыканкаме працавала ў размераным рытме. Гэта тлумачыцца тым, што з 570 выбаршчыкаў, якія пражываюць на тэрыторыі сельсавета, 230, або 40,4 працэнта, прагаласавалі датэрмінова. Амаль 200 выбаршчыкаў аддавалі свае галасы на даму. Таму ў зале для галасавання не было чэргаў, затое панавала святочная атмасфера. Вяскоўцы мелі час перакінуцца словам з членамі выбарчай камісіі, назіральнікамі, павіншаваць самім і прыняць віншаванні як з урачыстай нагоды, так і з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.
Каб дзень выбараў стаў па-сапраўднаму святочным і запамінальным, работнікі культуры мясцовага СДК і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці падрыхтавалі для жыхароў канцэрт “Тут любоў мая, тут зямля мая”.

 

img_0550На ўчастку для галасавання № 15, які месціўся ў Крыпульскім сельвыканкаме, як стала вядома пры падліку, прагаласавала 618 жыхароў. Гэта склала 96,4 працэнта яўкі. 194 выбаршчыкі прагаласавалі датэрмінова.
У дзень выбараў тых, хто не здолеў прыйсці на ўчастак для галасавання, тры выязныя брыгады наведалі па месцы знаходжання. Валерый Лісіца і Валянціна Кішулька абслугоўвалі вёскі Атрубак, Жары, Паўднёвае Гняздзілава і Верацейку. Вось ужо больш за дваццаць гадоў яны прымаюць удзел у гэтай грамадскай справе. Амаль усе жыхары знаёмыя, а таму на кожным панадворку, у кожнай хаце іх сустракалі добразычліва, з усмешкамі і жартам, як напрыклад, сужэнцы Карпекі, якія вельмі былі радыя ад увагі да сябе і магчымасці паўдзельнічаць у важнай дзяржаўнай справе.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *