В благотворительной акции участвовали сотрудники районного отдела Департамента охраны

Падарункі дзецям уручыў камандзір спецыяльнай групы ўзвода міліцыі капітан міліцыі Дзмітрый Пусташыла.

Падарункі дзецям уручыў камандзір спецыяльнай групы ўзвода міліцыі
капітан міліцыі Дзмітрый Пусташыла.

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі ўжо не першы год з’яўляецца ініцыятарам і арганізатарам дабрачыннай акцыі “У школу з добрым сэрцам”, якая праходзіць напярэдадні святкавання Дня ведаў. Вось і сёлета ў апошні месяц лета РК ГА “БРСМ” абвясціў пра збор школьных прылад, каб дапамагчы сабрацца ў школу тым, хто мае ў гэтым патрэбу: шматдзетным і нядобранадзейным сем’ям, выхаванцам сацыяльных прытулкаў.

Самымі актыўнымі ўдзельнікамі дабрачыннай акцыі сталі калектывы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”, хлебазавода, філіяла № 216 ААТ ААБ “Беларусбанк”, ВУ “Глыбокаегаз”, Парплішчанскай СШ і СШ № 2 г. Докшыцы.

У зборы неабходных для школьнікаў рэчаў прынялі ўдзел і работнікі Докшыцкага аддзела Дэпартамента аховы. Сабраныя імі канцтавары былі перададзеныя ў Дзень ведаў у Янкоўскі сацыяльна-педагагічны прытулак.

Фота з асабістага архіва.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *