На планёрцы ў старшыні

На планёрцы ў старшыні райвыканкама, якая праводзіцца традыцыйна па панядзелках, прысутнічалі старшыні пассельвыканкамаў, кіраўнікі службаў і арганізацый горада, сельгаскааператываў, начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама. Алег Леанідавіч Пінчук спытаў па чатырох асноўных пытаннях. Першым пытаннем, якое стаяла на парадку дня, стала выкананне праграмы адраджэння вёскі. Аб увядзенні аграгарадкоў справаздачу трымала першы намеснік старшыні начальнік райсельгасхарчу Наталля Паўлаўна Бортнік. У пачатку яна спынілася на выкананні прагнозных паказчыкаў у вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі і адзначыла, што некаторыя з іх не выкананы і па выніках 9 месяцаў. Між тым, заработная плата ў працаўнікоў сельскагаспадарчай вытворчасці павялічылася, як таго і патрабуе кіраўніцтва краіны. Для вяскоўцаў ствараюцца належныя ўмовы працы, быту і адпачынку. Першым чынам, доказам таму стала ўзвядзенне аграгарадкоў. У бягучым годзе вёскі Замасточча, Гняздзілава і Валкалата набудуць новы статус. Праўда, пакуль аднайменныя аграгарадкі знаходзяцца ў стадыі будаўніцтва. З узноўленай інфраструктуры ў населеных пунктах асаблівую незадаволенасць выклікаюць культасветустановы, а таксама школы і дзіцячыя дашкольныя ўстановы. За невыкананне пастаўленых задач строга спыталі з кіраўнікоў адпаведных службаў: за трыбунай трымалі адказ начальнік аддзела культуры І.М. Журомская і начальнік раённага аддзела адукацыі А.Б. Ільясевіч. Стан спраў трэба выправіць у акрэслены час.

На планёрцы ў старшыні была звернута вялікая ўвага выкананню дзяржаўнай Праграмы “Чыстыя палі”, навядзенню парадку на зямлі, прыфермскіх тэрыторыях і каля мехмайстэрняў. За ўсё будзе строга спытана пасля таго, як пройдзе адведзены перыяд.
Падрыхтоўка да ацяпляльнага сезону 2010-2011 года пачалася адразу пасля зімоўкі 2009-2010 года. Гэта пытанне таксама стаіць на кантролі ў кіраўніцтва раёна пастаянна. Спыніліся на ім у чарговы раз. Калі ўвогуле раён падрыхтаваны да ацяпляльнага перыяду, то быў адзначаны і шэраг недахопаў у гэтым пытанні. Не ўсё зроблена належным чынам жыллёвай камунальнай службай раёна. Напрыклад, пакуль няма каласнікоў для топак у некаторых кацельнях. Як сказаў дырэктар РУП ЖКГ У.А. Ходаль, недаробкі і праблемы ёсць, мы іх бачым і працуем над іх выпраўленнем.

На планёрцы ў старшыні райвыканкама падрабязна спыніліся на забеспячэнні насельніцтва раёна палівам. Па словах старшыні райсавета В.У. Сівіцкай, частка людзей не мае дастатковай колькасці паліва на зіму. Адзначана ў гэтым кірунку недастатковая работа на месцах. Галоўная праблема, як высвятляецца, заключаецца ў выдзяленні сельгаспрадпрыемствамі і іншымі арганізацыямі тэхнікі для вывазу дроў з лясніцтваў.

Для старшыні райвыканкама няма пытанняў ускосных. Ім звяртаецца ўвага на ўсё, што тычыцца жыццядзейнасці жыхароў раёна. Пытанні, што ўзнімаюцца, бяруцца на кантроль і патрабуюць абавязковага выканання.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *