Аўтамабілі прыпаркаваны

У сваім пісьме жыхары дома № 10 па вуліцы Школьнай у райцэнтры расказалі пра тое, што ў двары іх шматпавярховага дома доўгі час стаяць два аўтамабілі, якія не выкарыстоўваюцца іх ўладальнікамі. Прыпаркаваны яны ў непатрэбным месцы, зараслі травой, з якой саміх аўтамабіляў хутка не будзе бачна. З сітуацыяй па просьбе рэдакцыі разбіралася раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя. Як паведаміў яе начальнік Віктар Апанасевіч, аўтаўладальнікі папярэджаны аб неабходнасці навядзення парадку з паркоўкай аўтамабіляў. Зараз машыны знаходзяцца на стаянцы ў агульным радзе з іншымі аўтамабілямі на ўскрайку двара. На месцы, дзе яны стаялі раней, наведзены парадак. Дарэчы, рыхтуецца закон, у адпаведнасці з якім аўтамабілі, якія доўгі час знаходзяцца на паркоўцы ў двары, на вуліцы і іншым месцы, па-за гаражом і прыстасаванай стаянкай, будуць адбуксоўвацца на штрафстаянку.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *