Кто имеет право на санаторно-курортное лечение?

Мы, людзі, падзяляемся на дзве катэгорыі. Адна – гэта тыя, якія пастаянна бегаюць да ўрачоў, трывожачыся за сваё здароўе. Другая – людзі, якія амаль не ходзяць да іх, бо не любяць стаяць у доўгіх чэргах і наогул пабойваюцца ўколаў, зубнога болю і г.д. Але ўсе ведаюць: самае дарагое, што ў нас ёсць, — гэта наша здароўе, і клапаціцца пра яго мы павінны самі.

Асобную катэгорыю складаюць інваліды і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, інваліды першай і другой груп, ветэраны працы. Дзяржава пастаянна праяўляе клопат пра здароўе гэтых людзей. Пра іх права на санаторна-курортнае лячэнне сёння гутараць старшыня раённага савета ветэранаў Мікалай Фёдаравіч Аўтух і вядучы спецыяліст па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні Тэрэза Іосіфаўна Байданава.

М.Ф.: Тэрэза Іосіфаўна, раскажыце, калі ласка, аб праве інвалідаў, ветэранаў вайны і працы на санаторна-курортнае лячэнне.

Т.І.: Такое права гарантавана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 542 ад 28.08. 2006 года “Аб санаторна-курортным лячэнні і аздараўленні насельніцтва “ наступным катэгорыям грамадзян:

— асобам, якія ахоплены абавязковым дзяржаўным сацыяльным страхаваннем;

— асобам, якія самастойна ўплачваюць абавязковыя страхавыя ўзносы на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне ў Фонд;

— ваеннаслужачым;

— непаўналетнім дзецям;

— іншым асобам, вызначаным ва Указе.

М.Ф.: Колькі жыхароў раёна сёлета паправілі сваё здароўе ў здраўніцах за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту?

Т.І.: Сёлета там аздаравілася 16 чалавек, у тым ліку: адзін удзельнік Вялікай Айчыннай вайны; два інваліды першай і другой груп, а таксама суправаджаючыя іх да месца лячэння асобы; дзесяць непрацуючых ветэранаў працы; два пенсіянеры сілавых структур.

М.Ф.: Скажыце, калі ласка, якія катэгорыі ветэранаў маюць права на бясплатнае аздараўленне ў санаторыях Міністэрства працы?

Т.І.: У адпаведнасці з п. 5.6 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 542, права на бясплатнае аздараўленне маюць ветэраны, удзельнікі і інваліды Вялікай Айчыннай вайны, непрацуючыя інваліды першай і другой груп, інваліды з дзяцінства, асобы, якія суправаджаюць на лячэнне інвалідаў першай групы і дзяцей-інвалідаў да 18 гадоў і іншыя.

А непрацуючыя ветэраны працы, пенсіянеры сілавых структур і некаторыя іншыя катэгорыі ветэранаў аплачваюць пуцёўкі на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне ў залежнасці ад грашовага даходу, які атрымліваюць.

М.Ф.: У якіх здраўніцах пабывалі пенсіянеры нашага раёна?

Т.І.: У санаторыях Міністэрства працы «Беразіна» «Вяжуце», “Ясельда”, “Белая вежа”, а таксама ў ведамасных здраўніцах сілавых структур і іншых.

М.Ф.: На працягу якога часу можна атрымаць пуцёўкі ў здраўніцы нашай рэспублікі?

Т.І.: Каб атрымаць пуцёўку, неабходна стаць на ўлік у нашым упраўленні (тэл. 2-15-41), г.зн. прадставіць наступныя дакументы: медыцынскую даведку аб стане здароўя, пенсійнае (ільготнае) пасведчанне, працоўную кніжку, пашпарт.

Удзельнікі і інваліды Вялікай Айчыннай вайны маюць права на штогадовае бясплатнае аздараўленне ў здраўніцах, непрацуючыя інваліды першай і другой груп, ветэраны працы – адзін раз у два гады.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *