Новый год сказку принёс взрослым и детям

Яе для дарослых і дзяцей стварылі работнікі культуры. У пераднавагоднія дні ў кожнай установе культуры прайшлі ранішнікі, канцэрты, тэатралізаваныя прадстаўленні, балі-маскарады.

Жыхары Валкалаты традыцыйна 31 снежня ў апошнія пераднавагоднія гадзіны абавязкова наведваюцца ў мясцовы СДК, дзе іх чакае вясёлае мерапрыемства. Сёлета гэта было музычна-тэатралізаванае прадстаўленне “Карнавальная ноч”. Работнікі Бярэзінскага СДК падрыхтавалі агеньчык “Вясёлы Новы год”, на якім весяліліся вяскоўцы розных узростаў. Работнікі культуры аграгарадка Сітцы навагоднюю праграму распачалі на прамысловым прадпрыемстве, дзе 6 гадзін доўжылася навагодняе прадстаўленне “Ах, карнавал!”. У першы дзень 2012 года жыхары аграгарадка поўнасцю запоўнілі глядзельную залу СДК і  не пашкадавалі аб гэтым.

Вельмі цікавым і відовішчным атрымаўся тэатралізаваны канцэрт “Казка ў дом прыйшла”, кожны нумар якога суправаджаўся шчырымі апладысментамі гледачоў. Навагодні баль-маскарад у Барсукоўскім СДК з кожным годам набывае ўсё большы размах. Сёлета да яго грунтоўна падрыхтаваліся і дарослыя, і дзеці. Больш за 30 маскарадных касцюмаў упрыгожвалі баль. Дыскатэкі ў Парплішчанскім СДК  у апошні час сталі вельмі папулярнымі і шматлюднымі  дзякуючы творчай рабоце іх арганізатараў. На правядзенні навагодніх свят работнікі культуры зарабілі больш за тры мільёны рублёў.

Драматычны калектыў Параф’янаўскага СДК падрыхтаваў навагодняе прадстаўленне “Раптам як у казцы…” Атрымалася яно маляўнічым, вясёлым, з гумарам і жартамі. Работнікі культуры Вікенцій Скараход, Віктар Арлоўскі, Алег Каляга і Святлана Пашкоўская праявілі выдатныя арганізатарскія і творчыя здольнасці, калі ставілі касцюміраваны спектакль, у якім прынялі ўдзел 32 дзеючыя асобы. Парадаваць аднавяскоўцаў выказалі жаданне настаўнікі Тамара Жукава, Алена Жданько, Вольга Арлоўская, юныя артысты Віка Баброўская, Наталля Нядвецкая, Ірына Пераплётава, Саша Жданько, Вадзім Ціхановіч, Дзяніс Каросцік, Максім Аверын, Ульяна Кучыц, Аня Куфтырава, Паліна Квяцінская, Света Палачаніна, студэнты Павел Азарэвіч, Максім Кучыц, Алег Стахоўскі, Таццяна Матошка, Іван Жукаў, Надзея Прыдатка, бібліятэкары Рэгіна Красоўская і Аксана Гатоўка, участковы інспектар Аляксандр Кучыц, буфетчыца Наталля Баркоўская, чыгуначнік Леанід Антаневіч, музыкант Аляксандр Букаты. Ролю Чырвонай Шапачкі выключна сыграў старэйшы ўдзельнік мастацкай самадзейнасці Тадэвуш Цягуновіч. Вялікую матэрыяльную дапамогу ў падрыхтоўцы мерапрыемства аказаў дырэктар ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” М.І. Шульгат.

Ірына СВАРЦЭВІЧ,

метадыст вучэбна-метадычнага цэнтра аддзела культуры. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *