В Докшицкой школе № 1 есть свой «Дом мод»

На снимке: восьмиклассницы Екатерина Двоежонова, Ксения Лавцевич, Яна Суркова, Екатерина Модаль и Наталья Карзевич с коллекцией "Снежная королева".

Як часта нас не задавальняе адзенне, якое прапаноўвае рынак ці крамы. Бывае, разглядаеш тую ці іншую кофтачку і разважаеш: вось бы тут замяніць гузікі, ці зрабіць яе больш доўгай, ці перафарбаваць – тады б набыла такую абавязкова. Але што можа быць прасцей, чым ператварыць сваю фантазію ў рэальнасць, калі ёсць не толькі цвёрдае адчуванне таго, што ты жадаеш насіць, але і здольнасці да шыцця, дый таленавіты настаўнік. У Докшыцкай школе № 1 гэта зразумелі ўжо даўно: там існуе сапраўдны “Дом мод”. Шматлікія школьныя мерапрыемствы ўпрыгожваюць дэманстрацыі калекцый адзення вучаніцамі восьмага класа. Амаль тры гады яны наведвалі гурток пад кіраўніцтвам майстра на ўсе рукі, члена клуба народных майстроў і самадзейных мастакоў “Докша” Наталлі Канцавой. Яшчэ ў мінулым годзе, калі былі сямікласніцамі, дзяўчынкі самі змадэлявалі і пашылі сабе ўнікальныя сукенкі, якія ператварыліся ў калекцыю “Снежная каралева”. Далей была вясенняя калекцыя, тут ўжо пяць вучаніц першай школы пашылі для сябе і сарафан з балеро, цікавыя штаны з маечкай, прыгожую летнюю сукенку і іншае.

– Мы пачыналі з малога, – распавядае Наталля Іванаўна. – Шылі прыхопкі, ручнічкі, насоўкі. Пасля рэалізоўвалі вырабы цераз святочную латарэю ў школе, а на атрыманыя сродкі набывалі новую тканіну.

Таксама яшчэ ў мінулым годзе дзве сямікласніцы з гуртка ўдзельнічалі ў школьнай алімпіядзе па працоўным навучанні на ўзроўні дзявятага класа: Кацярына Модаль заняла тады другое месца. Сёлета трэцяе месца яна ўзяла ўжо на раённым этапе.

Нядаўна васьмікласніцы зноў выходзілі на школьную сцэну са сваёй калекцыяй – то было мерапрыемства для бацькоў. Нягледзячы на тое, што любімая настаўніца і кіраўнік гуртка Наталля Іванаўна Канцавая зусім нядаўна пайшла на заслужаны адпачынак, дзяўчаты прыходзяць да яе ў госці, просяць парады накшталт новых ідэй. Па ўсім бачна, яны ўжо не расстануцца з ніткай і іголкай, і не толькі змогуць перарабіць адзенне на свой густ, калі патрэбна, але і сваімі рукамі ад пачатку да канца здолеюць пашыць тое, што прагне фантазія.

 

Таццяна МАЦЮШОНАК.

Один комментарий для “В Докшицкой школе № 1 есть свой «Дом мод»

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *