Палічылі дзікіх жывёл
З 9 па 12 лютага ва ўсіх лесагаспадарках раёна адбыўся зімні маршрутны ўлік дзікіх жывёл. Егеры і ляснічыя Бягомльскай лесагаспадаркі, Докшыцкай арганізацыйнай структуры “БТПР” і лесапаляўнічай гаспадаркі “Барсукі” Бярэзінскага лясніцтва даследавалі 60 маршрутаў па ўсіх лясах, што знаходзяцца на тэрыторыі раёна. Кантралявалі працэс работнікі Бягомльскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету і Докшыцкай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Цяпер спецыялісты праводзяць аналіз уліковых картак і робяць падлік.