День театра в Докшицах

Цяжка пераацаніць значэнне драматычнага мастацтва для духоўнага станаўлення чалавека. Тое дзеянне, што адбываецца на сцэне, выклікае ў яго масу эмоцый, дзякуючы якім душа радуецца і сумуе, смяецца і плача, адным словам, жыве. Сустрэча з тэатрам  – гэта свята для гледачоў і для тых, хто ў спектаклях у якасці выканаўцаў пражывае на сцэне адно жыццё за другім.

Дзякуючы Докшыцкаму народнаму тэатру, яго нязменнаму рэжысёру Ганне Яцкоўскай,  традыцыі тэатральнага мастацтва моцна ўкараніліся ў нашым раёне. Акрамя гэтага заслужанага калектыву, які зараз рыхтуецца да ўдзелу ў абласным фестывалі тэатральнага мастацтва, другі год плённа працуе тэатр мініяцюр пры ГЦК.  Ім кіруе Аляксандра Данілюк. Цудоўныя пастаноўкі тэатра паспелі ацаніць гледачы. На пяты прафесіяналам аматарскага тэатральнага мастацтва наступаюць артысты гэтага жанру з Параф’янава. Драмкалектыў, якім кіруе Віктар Арлоўскі, стаў дыпламантам абласнога конкурсу.

Дзень тэатра адзначылі ўчора ўдзельнікі раённага фестывалю тэатральнай творчасці вучняў. Самадзейныя артысты з 15 школ раёна “спявалі” сваю песню мастацтву Мельпамены. Сярод іх калектывы з даўнімі тэатральнымі традыцыямі. Гэта тэатр-мініяцюр “Школьны сусвет” з Докшыцкай СШ № 1. Яго кіраўніком з’яўляецца артыстка народнага тэатра Ірына Кірыенка. А таксама драмгурткі Таісіі Гушчынай з Бягомльскай СШ, Наталлі Каляда з Сітцаўскай СШ, Ларысы Чыкун з Бягомльскай школы-інтэрната і іншыя.

Цудоўна, што Дзень тэатра адзначаецца вясной, калі абуджаецца прырода, усё жывое наліваецца гаючымі сіламі і хочацца любіць, ствараць і перамагаць вяршыні.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *