Навядзенне парадку на зямлі — справа агульная

У раёне 15 сакавіка пачаўся і будзе доўжыцца да 15 красавіка месячнік па навядзенні парадку на зямлі. У рамках месячніка будуць прыведзены ў належны выгляд фасады адміністрацыйных будынкаў і прылягаючыя да іх тэрыторыі, прыпыначныя аўтобусныя павільёны, чыгуначныя прыпыначныя пункты. Ужо ідуць работы па абрэзцы сукоў  дрэў, высечцы старых аварыйных дрэў, кустоў. Прадугледжаны таксама ямачны рамонт  пакрыцця дарог, вуліц, дваровых тэрыторый (падсыпка, грэйдзіраванне, рамонт мастоў, ачыстка прыдарожных палос). Рамантуюцца і будуць рамантавацца сеткі вонкавага асвятлення, водаправодныя, каналізацыйныя сеткі, водаразборныя калонкі і шахтавыя калодзежы, будуць добраўпарадкоўвацца тэрыторыі вакол іх. У рамках месячніка прадугледжаны работы па ўцягненні ва ўстаноўленым парадку ў сельскагаспадарчы абарот свабодных (невыкарыстоўваемых) зямельных участкаў грамадзян. Належны парадак неабходна навесці на кожным падворку. Згодна з устаноўленым заканадаўствам парадкам, трухлявыя дамы з гаспадарчымі  пабудовамі і дамы, якія не маюць гаспадароў або закінутыя імі, будуць знесены.

Да работы па навядзенні парадку на зямлі будуць актыўна прыцягвацца грамадзяне, якія стаяць на ўліку ў цэнтры занятасці насельніцтва.

Установа “Рэдакцыя раённай газеты “Родныя вытокі” і праграмы радыёвяшчання Докшыцкага раёна” будзе інфармаваць насельніцтва аб ходзе месячніка, асвятляць у друку і радыёперадачах мерапрыемствы  па яго правядзенні.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *