Районный тур республиканского семейного сельскохозяйственного проекта «Властелин села — 2026» в этноусадьбе «Вецяра»

1

 Хто такі “Уладар сяла”, добра ведаюць сем’і-ўдзельніцы аднайменнага рэспубліканскага сямейнага сельскагас­падарчага праекта. Раённы этап гэтага конкурсу адбыў­ся на мінулым тыдні на аграсядзібе “Вецяра”.

На ўлонні прыроды, пад спе­вы птушак і водар летніх кветак за званне пераможцаў спабор­нічалі чатыры сям’і. Бягомльскі сельсавет прадставілі Андрэй і Дарына Сямашкі, а таксама Алег і Ірына Гапановічы, Параф’я­наўскі – Вадзім і Святлана Калягі, Крулеўшчынскі – Леанід і Дзіяна Ролікі.

Добрага настрою і сямейна­га адпачынку пажадала каман­дам старшыня раённага Савета дэпутатаў, старшыня журы Ва­лянціна Рандарэвіч.

– За мітуснёй будняў мы не заўсёды знаходзім час адзін для аднаго, – гаварыла Валян­ціна Юр’еўна. – А гэты конкурс, пагадзіцеся, яшчэ на стадыі па­дрыхтоўкі прымусіў спыніцца і аб’яднаць усе сілы, каб паказа­ць свае самыя лепшыя якасці. І самае галоўнае, што тут вы разам са сваімі дзецьмі, для якіх з’яўляецеся яркім прыкладам таго, як трэба берагчы сямей­ныя каштоўнасці і перадаваць традыцыі.

Пачаліся іспыты з візітоўкі. Сем’і вельмі пастараліся і пра­явілі нямала фантазіі і майстэр­ства для афармлення імправі­заваных падворкаў. Першымі прэзентавалі сябе Сямашкі. Яны не так даўно вярнуліся ў Бягомль з Мінска. У пасёлку, які з’яўляецца родным для Да­рыны, пабудавалі дом, у якім цяпер і растуць дзве маленькія дачкі Любава і Адэль. Пра сябе Сямашкі сказалі, што яны вель­мі любяць актыўны адпачынак. Сямейная традыцыя – кожную вясну выязджаць у лес каля вёскі Баяры, каб паглядзець, як цвіце сон-трава. А па дарозе аба­вязкова заехаць да тутэйшых славутасцей – сасны Куліны і Сцёп-каменя. Падчас частаван­ня журы караваем Дарына пад­зялілася галоўным сакрэтам яго прыгатавання, які ёй быў перададзены яшчэ бабуляй: каб печыва атрымалася, падчас ра­боты з цестам трэба спяваць.

– Гавораць, што ўсе чыгунач­ныя дарогі вядуць у Крулеўшчы­ну, – пачала сваё выступленне шматдзетная сям’я Ролік. – Вось і нас гэтыя дарогі прывялі з Браслаўшчыны ў цудоўны агра­гарадок Докшыцкага раёна, дзе цяпер жывём і працуем.

Леанід – камбайнер-пера­давік. Дзіяна рупіцца ў дзіцячым садзе. Чацвёртакласнік Максім, першакласніца Соф’я і дашколь­ніца Мілана – тыя карэньчыкі, якія мацуюць сям’ю.

Для пецярбуржанкі Святла­ны Каляга пераезд у аг. Параф’я­нава стаў добра абдуманым кро­кам.

– З Вадзімам знаёмы вось ужо восем гадоў, – гаворыць яна. – Бе­ларусь палюбіла адразу за шчырасць людзей, за ўпэўнена­сць у заўтрашнім дні, за мір і спакой. Наш галоўны сямейны сакрэт – узаемада­памога. Вось і сёння менавіта Вадзім пёк каравай.

На конкурсе Ка­лягі былі са старэй­шай дачкой – пяці­гадовай Марыяй. Малодшай Палінцы яшчэ толькі годзік, таму яе пакінулі дома.

Тры словы, якія выбралі ў апісанне сваёй сям’і Гапановічы, – любоў, шум і пазітыў. Так яно і было падчас знаёмства: гучна і весе­ла. Разам з бацькамі ў візітоў­цы актыўна ўдзельнічалі дзеці Яўгенія і Сцяпан. Жэня заха­пляецца танцамі, вучыцца ў Бягомльскай ДШМ, выступае ў фальклорным гурце “Сакавічкі”. Для журы прадэманстравала не­калькі “па” з “Барыні”. Сцяпану два гады, але ён таксама актыў­на рыхтаваўся да конкурсу. Аса­бліва ў прыгатаванні каравая, для надпісу прозвішча Гапанові­чаў на якім дапамагаў вылепіць з цеста літары.

Увогуле першы конкурс быў падобны на кірмаш талентаў. Але галоўнае – гэта атмасфера, якая панавала на працягу ўсяго мерапрыемства. Цёплая, шчы­рая. Сем’і падтрымлівалі адна адну, гледачы не шкадавалі апладысментаў і падбадзёрваю­чых слоў.

Спартыўны азарт ахапіў сем’і падчас сельскагаспадарчай эстафеты, конкурсаў “Па дровы” і “Па траве”. Дзе яшчэ так ліха, з ветрыкам, можна было прака­ціцца на тачцы ці паспрабаваць распілаваць бервяно звычайнай пілой? Эмацыянальным стала і кулінарнае выпрабаванне: тра­дыцыйныя беларускія дранікі трэба было прыгатаваць па-ста­радаўняму – на калодзе. Апош­нім іспытам стаў самы прыго­жы конкурс “Докшыцкі вянок”. У галаўных уборах, сплеценых з разнатраўя, дзяўчаты нават зладзілі паказ мод, што стала сімвалічным у Год беларускай жанчыны.

Свае музычныя падарункі гледачам і ўдзельнікам дарылі народны ансамбль народнай песні “Раніца” і салісты народ­най эстраднай студыі “Калей­даскоп”.

Пераможцай раённага этапу праекта “Уладар сяла-2026” ста­ла сям’я Алега і Ірыны Гапанові­чаў з Бягомля.

Усе ўдзельнікі былі ўзнага­роджаны падзякамі і падарун­камі, пераможцы – дыпломам. Фундатары мерапрыемства – аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама і раённая арганізацыя “БРСМ”.

IMG_3885 IMG_3889 IMG_3906 IMG_3907 IMG_3909 IMG_3911 IMG_3919 IMG_3926 IMG_3928

IMG_3932 IMG_3948 IMG_3950 IMG_3951 IMG_3956 IMG_3959 IMG_3965 IMG_3971 IMG_3977 IMG_3984

IMG_3989 IMG_3994 IMG_3997 IMG_3998 IMG_4000 IMG_4006 IMG_4030 IMG_4037 IMG_4039 IMG_4043

IMG_4053 IMG_4063 IMG_4065 IMG_4070 IMG_4073 IMG_4074 IMG_4078 IMG_4084 IMG_4086 IMG_4092

IMG_4095 IMG_4100 IMG_4103 IMG_4105 IMG_4106 IMG_4117 IMG_4118 IMG_4119 IMG_4123 IMG_4124

IMG_4125 IMG_4128 IMG_4133 IMG_4135 IMG_4140 IMG_4141 IMG_4143 IMG_4145 IMG_4161 IMG_4164

IMG_4165 IMG_4171 IMG_4176 IMG_4179 IMG_4190 IMG_4199 IMG_4201 IMG_4206 IMG_4215

IMG_4223 IMG_4225 IMG_4229 IMG_4239 IMG_4243 IMG_4245 IMG_4252 IMG_4254 IMG_4259 IMG_4276

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *