Мониторинг знаний учеников Докшицкого района проводили университеты

Самым галоўным паказчыкам якасці ведаў, якія атрымліваюць вучні, з’яўляюцца разнастайныя інтэлектуальныя конкурсы і алімпіяды, тэсціраванні  і, бясспрэчна, вынікі паступлення выпускнікоў у вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы.

У 2012 годзе са сцен агульнаадукацыйных сярэдніх школ раёна выйшлі 197 адзінаццацікласнікаў. 105 з іх паступілі ў ВНУ, а гэта 53,3 %, што на 2,2 % больш, чым у мінулым годзе. 63 выпускнікі (32 %) сталі навучэнцамі сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, 23 (11,7 %) – будуць навучацца ў прафесійна-тэхнічных установах.  5 выпускнікоў працаўладкаваліся, 1 выпускнік пайшоў вучыцца на курсы ад цэнтра занятасці.

Высокі працэнт паступлення выпускнікоў у вышэйшыя навучальныя ўстановы ў гэтым годзе ў Докшыцкай школы № 1 (69,1 %) – з 42 выпускнікоў у ВНУ паступілі 29, Парплішчанскай (88,9 %) – з 9 вучняў паступілі 8, Сітцаўскай (60 %) – з 5 выпускнікоў паступілі 3, такі ж паказчык у Барсукоўскай школы. Стапрацэнтнае паступленне ў сёлетніх выпускнікоў Бярэзінскай і Бярозкаўскай школ: два выпускнікі адной і адзін з другой сталі студэнтамі ВНУ. 57,1 % паступіўшых у Тумілавіцкай школе (4 з 7), 55,6 %  – у Параф’янаўскай (5 з 9), 52,6 % – у Докшыцкай школы № 2 (з 38 выпускнікоў у ВНУ паступілі 20). Пяцідзесяціпрацэнтныя паказчыкі ў Бярозаўскай (3 з 6), Глінскай (2 з 4), Крулеўшчынскай (12 з 24) школах.

З 265 выпускнікоў 9 класаў 168 працягнуць навучанне ў 10 класе, 61 – паступіў  у ССНУ, 28 – у ПТУ. 6 былых дзявяцікласнікаў вырашылі працягнуць вучобу ў Докшыцкай вячэрняй школе, адзін працаўладкаваўся і толькі адзін вучань пакуль што не вызначыўся з выбарам.

Самую высокую колькасць – 421 бал (разам з творчым конкурсам)  пры паступленні ў БДУ набрала Алёна Марковіч, выпускніца Докшыцкай школы № 2. Святлана Юнцэвіч, выпускніца Крулеўшчынскай школы пры паступленні ў эканамічны ўніверсітэт набрала 340 балаў. Уладзіслаў Сіўцэвіч, таксама выпускнік Докшыцкай школы № 2, набраў 329 балаў пры паступленні ў БДУІР. Вучні Докшыцкай школы № 1 таксама мелі высокія вынікі: Дзмітрый Гільніч паступіў у Полацкі ўніверсітэт, набраўшы 321 бал, Вера Няхай прайшла ў БДУ з 319 баламі. Высокія балы атрымалі і шмат астатніх выпускнікоў. Іх поспехамі ганарацца ў родных школах.

Таццяна СТАДОЛЬНІК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *