Завершана рэгістрацыя кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі

Цэнтральная камісія Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў завяршыла рэгістрацыю кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі пятага склікання.

Характарызуючы ў цэлым склад зарэгістраваных кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі, старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына  адзначыла, што сярод іх нямала вядомых асоб.

Так, на тое, каб прадстаўляць у верхняй палаце парламента інтарэсы сталіцы, прэтэндуюць цяперашні старшыня Савета Рэспублікі Анатолій Рубінаў, старшыня Прэзідыума НАН Анатолій Русецкі, старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька, старшыня савета дырэктараў холдынга «Амкадор» Аляксандр Шакуцін.
Кандыдатамі ў члены Савета Рэспублікі зарэгістраваны старшыні аблвыканкамаў: Брэсцкага — Канстанцін Сумар, Віцебскага — Аляксандр Косінец, Гомельскага  — Уладзімір Дворнік, Мінскага — Барыс Батура, Магілёўскага — Пётр Руднік.Усяго на пасаду сенатара прэтэндуюць 56 чалавек.

Парадак фарміравання верхняй палаты беларускага парламента спалучае элементы выбарнасці і прызначальнасці. Па восем членаў выбіраюцца ад кожнай вобласці і Мінска на пасяджэннях дэпутатаў Савета дэпутатаў базавага ўзроўню і на пасяджэнні Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў. Яшчэ восем членаў Савета Рэспублікі назначае сваім указам Прэзідэнт.

Выбары ў Савет Рэспублікі павінны прайсці з 6 па 25 верасня ўключна. Вынікі будуць падведзены не пазней за 5 кастрычніка ўключна.

(БелТА).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *