Бабушка из Докшицкого района вырастила самую большую тыкву
Жыхарка вёскі Несцераўшчына Еўдакія Венедыктаўна Васілевіч ужо шмат год на заслужаным адпачынку. У свой час была паштальёнам, працавала на ферме. Як і ўсе вясковыя гаспадыні трымала жыўнасць, заўсёды вольнай часінай прападала ў агародзе. Нават зараз, нягледзячы на дзевяноста аднагадовы ўзрост, бабуля любіць працаваць, садзіць агарод. Ён у яе заўсёды дагледжаны і багаты на ўраджай. Спраўляцца дапамагае сын Леанід, які таксама пенсіянер. Глебу падкормлівалі ўгнаеннямі, своечасова палолі і палівалі і атрымалі дзівосны ўраджай – гарбуз у 45 кілаграмаў! Велікана падняць не здужалі, у хату яго закочвалі.
Еўдакія Венедыктаўна не можа налюбавацца: “Гэта мой гарбуз! Я яго вырасціла з дамашняй семачкі, на базары не купляла. Не падняць, не ашчапіць! Дзіва ды і толькі”.
Тэкст і фота Вячаслава ЧАРВІНСКАГА.
НА ЗДЫМКУ: Е.В. Васілевіч з гарбузом-веліканам.