В Докшицкой средней школе № 2 прошёл день самоуправления

DSCI6308

Кожнае дзіця марыць стаць дарослым – гэта вядома ўсім. Але ці лёгка прымаць самастойна рашэнні, адказваць за іх? Каб даць магчымасць вучням адчуць сябе дарослымі, паспрабаваць сябе ў ролі настаўнікаў, штогод у Докшыцкай сярэдняй школе № 2 праводзіцца дзень самакіравання.

11 красавіка навучэнцы старэйшых класаў зноў паспрабавалі сябе ў ролі педагогаў.

Бясспрэчна, усе вучні і малодшых, і старэйшых класаў чакалі гэты дзень. Яны з усёй адказнасцю аднесліся да пастаўленай перад імі задачы. Хутка ўрокі былі разабраны, і вучні ўжо за тыдзень пачалі рыхтавацца. Савет вучняў і камітэт “БРСМ” спланавалі гэты дзень так, каб было цікава і дзецям, і настаўнікам. Навучэнцы малодшых і сярэдніх класаў прымалі ўдзел у выстаўцы малюнкаў, паглядзелі прэзентацыю “Дзень касманаўтыкі”. На вуліцы са снегу ляпілі ракеты і касмадромы. Вучні старэйшых класаў глядзелі мастацкі фільм “Радзіма або смерць”, у якім з суровай праўдай вялася гаворка аб жудасным часе ваеннага ліхалецця. “11 красавіка – Сусветны дзень вязняў канцлагераў”, – патлумачыла выбар тэматыкі фільма намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Даната Генрыхаўна Лапатка.

DSCI6354

Адно з самых чаканых падзей гэтага дня – кірмаш, падрыхтаваны вучнямі і іх бацькамі. Уся школа змагла па вартасці ацаніць іх кулінарнае майстэрства. З вялікай ахвотай усе прысмакі былі раскуплены, а юныя прадпрымальнікі з задавальненнем падлічвалі сваю выручку. Самая большая сума – 106 тысяч рублёў.

Закончыўся дзень педсаветам, які разам з намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце праводзілі Уладзіслаў Шымковіч – “дырэктар”, Кацярына Салавей – “намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце”, Аляксандра Яхімовіч – “намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце”. На ім былі падведзены вынікі дня самакіравання. “Настаўнікі” падзяліліся паміж сабой уражаннямі. Гэты дзень пакінуў свой след у памяці кожнага вучня школы.

В. ДАЛЖУК,
вучаніца 8 класа Докшыцкай школы № 2.

НА ЗДЫМКАХ: 1. У ролі настаўніцы. 2. Кірмаш.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *