Ветеранам в Докшицах вручили юбилейные медали и подарки от коллективов района
У райвыканкаме ва ўрачыстай абстаноўцы ветэраны вайны (на здымку злева направа) І.М. Пярэдня, М.А. Гічанскі, Е.І. Парцянка, П.Д. Арцёмаў, Д.Я. Мураўская і Г.Г. Шаклюцкая атрымалі юбілейны медаль “70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.
Дзяржаўную ўзнагароду, а таксама віншавальнае пісьмо-трохкутнік ад Прэзідэнта, паштоўку з віншаваннямі ад раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў заслужаным людзям уручыў старшыня райвыканкама А. Пінчук. Яны атрымалі таксама падарункі ад калектываў ПМС, хлебазавода, райста, ЦРБ, аддзела адукацыі.
Усяго юбілейным медалём у раёне ўзнагароджаны 196 ветэранаў вайны, былых вязняў фашысцкіх канцлагераў і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, а таксама працаўнікоў тылу.
Выплачана таксама 864, 5 мільёна рублёў матэрыяльнай дапамогі. Яе атрымалі 175 чалавек.
Фота В. Чарвінскага.