В г.п. Бегомль Докшицкого района развивается агротуризм

0Сёння Бягомль святкуе свой Дзень нараджэння. З’едуцца шматлікія госці: тыя, хто адсюль родам, але па волі лёсу жывуць не на роднай старонцы. Завітае на свята і той, каму хоць аднойчы давялося ўбачыць прыгажосць гэтых краявідаў. Сапраўды, глядзецца не наглядзецца на першазданную прыгажосць лясоў, дыхаць і не надыхацца чыстым паветрам. Для адных Бягомльшчына стала пачаткам жыццёвага лёсу, для другіх — месцам незабыўнага адпачынку.
Да гонару Бягомльшчыны, гасцей тут ёсць дзе прыняць. Створаны сучасны прыдарожны сэрвіс: дзейнічаюць тры аўтазаправачныя станцыі, гасцінна прымаюць наведвальнікаў некалькі кафэ, для паслуг прыязджаючых функцыянуюць лазня, гасцініца і станцыя тэхнічнага абслугоўвання. Асаблівы інтарэс для дзяцей і дарослых прадстаўляе вальер з дзікімі жывёламі. Багатая прырода, музей Вялікай Айчыннай вайны, самалёт-помнік ІЛ-14 – гэта не ўвесь пералік аб’ектаў, які можа стаць падставай для таго, каб прыехаць сюды зноў і зноў. Можа таму і асноўная частка аграсядзіб раёна знаходзіцца менавіта на Бягомльшчыне. Людзі, якія звязалі сваё жыццё з мегаполісам, але нарадзіліся ў вёсцы, па добры адпачынак спяшаюцца ў цішыню і спакой. Узнаўляюць бацькоўскія сядзібы, купляюць старыя хаты, аздабляюць іх. Зараз нікога з вяскоўцаў не здзіўляе суседства з такімі вось новаяўленымі дачнікамі.
2014 год аб’яўлены ў Беларусі Годам гасціннасці. Менавіта таму гаспадары аграсядзіб, колькасць якіх пастаянна расце, укладаюць усю душу ў сваю справу і здзіўляюць адпачываючых вясковым каларытам.

Праграма святкавання Дня пасёлка
«Табе, Бягомль, прысвячаю!»

11.00 Урачысты мітынг ля памятнага знака
12.30 Святочная праграма «Янтарныя сосны Бягомля»
19.30 Вячэрні канцэрт «Спяваю табе, родная старонка»
21.30 Феерверк
21.40 Дыскатэка «Шырэй круг».

Круглы год чакаюць адпачываючых на аграсядзібе “У Міхайлавых” (здымак 1), якая дзейнічае ў вёсцы Дамашкавічы. Для прыняцця гасцей гаспадары прыстасавалі звычайную сялянскую хату. Але аматарам адпачынку на свежым паветры і гэтага хапае: побач лес з грыбамі і ягадамі, лодка ў часовае карыстанне. Хочаш — лаві рыбу, хочаш — адпачывай на двары пад яблынямі.

У Міхайлавых

Здымак 1

У гэтай жа вёсцы сустракае гасцей аграсядзіба “Лясная” (здымак 2). Двухпавярховы драўляны дом, на двары якога лазня, штучная сажалка з прыгожымі лілеямі і жывой рыбай, дзівосная сцяжынка з бярвенцаў, гамак і дзіцячая пляцоўка – усё спрыяе добраму адпачынку. У асноўным гэта сядзіба працуе ў зімовы перыяд.

У вёсцы Клінікі ўжо некалькі год прымае гасцей аграсядзіба “Наша хата Біясфера” (здымак 3). Сапраўды, бяроза, якую гаспадар пашкадаваў і не спілаваў, а вакол якой пабудаваў тэрасу, нібы дах, узвышаецца над хатай. Калі вы задумалі карпаратыў — то вам менавіта сюды. Тут усё прадугледжана для адпачынку вялікай кампаніі. Аматары настольнага тэніса змогуць паспаборнічаць і ў любімым відзе спорту.

Здымак 3

Здымак 3

IMG_3671

Здымак 2

Уражвае сваёй прыгажосцю аграсядзіба “У Таццяны” (здымак 6), што размясцілася ў вёсцы Дамашкавічы. Дзіўны пейзаж акружае прыгожы камфартабельны дом. Для дзяцей абсталявана цудоўная гульнявая пляцоўка. Ёсць дзе пасмажыць шашлык, пагуляць у більярд. Можна зрабіць лодачную прагулку па возеры “Лясное”, адправіцца на “ціхае паляванне” альбо пасядзець на беразе вадаёма з вудой.

Здымак 6

Здымак 6

Паляўнічы турызм у раёне прадстаўлены некалькімі адмысловымі домікамі ў вёсках Клінікі і Камайск. Комлекс “Гарадзенка” (здымкі 7, 8), гаспадаром якой з’яўляецца ДЛГУ «Бягомльскі лясгас», сустракае не толькі прыгажосцю наваколля, ад якога ажно дух захоплівае, але абяцае і камфортны адпачынак у драўляных хатах. Дзівоснае возера, у якім можна і паплаваць, і рыбку палавіць. Бярозавы карагод на беразе, кукаванне зязюлі і стракатанне конікаў — і ты нібы апынуўся ў добрай казцы, у якой рыбка з возера зможа выканаць твае жаданні. Ідзе будаўніцтва зоны для правядзення розных мерапрыемстваў, аматары рамантыкі ўжо адзначалі тут вяселлі пад адкрытым небам.

Здымак 7

Здымак 7

Здымак 8

Здымак 8

Прыгожыя драўляныя домікі ў новай аграсядзібе “У Таптыгіна” (здымкі 4, 5) адразу прыцягваюць увагу. Знаходзіцца гэта дзівоснае месца ў тых жа Клініках, на мяжы Бярэзінскага біясфернага запаведніка, сярод унікальных лясоў на поўначы Беларусі. І тут гаспадары пастараліся, зрабілі ўсё, каб адпачынак быў камфортным. На вялікай верандзе можна адзначаць не толькі сямейныя святы, але і карпаратывы. Аматары лазні з задавальненнем папаруцца з бярозавым венічкам. У вадаёме, што размясціўся ля сядзібы, вільготна адчуваюць сябе карп, карась, сом і іншая рыба. Поўнае раздолле для рыбакоў. Тут жа адпачываючых чакаюць пірс і паром, на якім можна пераплыць невялічкае азярцо. А калі хочацца пабыць у адзіноце – то крэслы з бярвенняў на беразе створаць для вас той патрэбны настрой, а незабыўны краявід мясціны дапаможа расслабленню і медытацыі.

Здымак 4

Здымак 4

Здымак 5

Здымак 5

Прыязджайце на Бягомльшчыну — не пашкадуеце.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *