Юбилейные медали “У памяць 25-годдзя заканчэння баявых дзеянняў у Афганістане” получили воины-афганцы в Докшицком районе

Указам Прэзідэнта краіны ад 4 лютага 2014 года быў зацверджаны юбілейны медаль “У памяць 25-годдзя заканчэння баявых дзеянняў у Афганістане”. У нашым раёне ўручэнне юбілейных медалёў прымеркавалі да Дня паветрана-дэсантных войск. У суботу, 2 жніўня, адбылася ўрачыстасць.

IMG_1082ред-2
— Сітуацыя ў свеце паказвае, што мір вельмі кволы, і каб ён быў на нашай зямлі, інтарэсы сваёй дзяржавы трэба абараняць, — зазначыў старшыня райвыканкама Алег Пінчук.

Ён выказаў словы падзякі воінам-інтэрнацыяналістам, якія з гонарам і годнасцю выканалі свой воінскі абавязак у Афганістане, за ўнесены ўклад у абарону інтарэсаў нашай дзяржавы, а таксама за працоўны ўклад у развіццё і стабільнасць раёна.

Асобна адзначыў Алег Леанідавіч Валянціна Андрыеўскага, старшыню раённай арганізацыі ветэранаў Афганістана, за яго жыццёвую актыўную пазіцыю, клопат і ўвагу да кожнага воіна-афганца, пражываючага на тэрыторыі раёна, дапамогу ў вырашэнні праблем і проста за чулыя чалавечыя адносіны да іх.
Пасля гэтага Алег Леанідавіч уручыў кожнаму воіну-афганцу юбілейны медаль. Такая павага з боку дзяржавы не змагла пакінуць раўнадушнымі сэрцы мужных і смелых воінаў, якія прайшлі жахі вайны і ведаюць кошт мірнаму небу над галавой. Асабліва адметным гэты дзень стаў для афганцаў-дэсантнікаў, якія адзначалі сваё прафесійнае свята.

Валянцін Андрыеўскі падзякаваў раённаму выканаўчаму камітэту і яго старшыні за падтрымку воінаў-інтэрнацыяналістаў і ўручыў Алегу Пінчуку медаль воінаў-інтэрнацыяналістаў “За заслугі” І ступені. Таксама за актыўны ўдзел у афганскім руху атрымаў медаль воінаў-інтэрнацыяналістаў “За заслугі” І ступені і раённы ваенны камісар Генадзій Пацэвіч. Адзначылі воіны-інтэрнацыяналісты медалём і дырэктара кінаканцэртнай залы “Іскра” Крысціну Гмырак.

Па ўзгадненні са старшынёй абласнога выканаўчага камітэта Аляксандрам Косінцам ад імя ваеннага камісара Віцебскай вобласці палкоўніка Ігара Мартынава Генадзій Пацэвіч уручыў Юбілейны медаль “70 год вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” кіраўніку раёна А.Л. Пінчуку.

Затым усе ўдзельнікі ўрачыстасці накіраваліся да помніка воінам-інтэрнацыяналістам, дзе ўсклалі кветкі і ўшанавалі іх памяць хвілінай маўчання.

Алена КАНАВАЛАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *