ЖКХ » Докшицы-коммунальник» собирает, сортирует и сдаёт вторсырье

У Беларусі ўведзены дзяржаўны заказ на збор макулатуры і шкла. Гэта зроблена дзеля таго, каб папоўніць запасы сыравіны прадпрыемстваў і не выдаткоўваць значныя валютныя рэсурсы на яе імпарт.

Карысць ад збору і здачы макулатуры, шкла, пластмас і іншай другаснай сыравіны – відавочная. Акрамя таго, што гэта адзін з прынцыпаў экалагічнага жыцця, гэта яшчэ і папаўненне сыравіннай базы многіх прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці. Сёння макулатуру збіраюць установы адукацыі, прадпрыемствы і арганізацыі. І, згадзіцеся, сапраўды лепш прынесці непатрэбныя дома газеты, часопісы і іншую папяровую прадукцыю для здачы, чым проста выкінуць яе на сметнік.
Дзяржаўны заказ на макулатуру на прадпрыемстве ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” вялікі – 95 тон на год. За першае паўгоддзе здадзены дзяржаве 55 тон. Згодна з дзяржзаказам прадпрыемству трэба здаць 55 тон шкла. За такі ж тэрмін камунальнікі здалі 34 тоны.

Займаецца прадпрыемства і зборам поліэтылену. З запланаваных 17 тон ужо нарыхтавана 11. Камунальнікі арганізавалі работу ўчастка па сарціроўцы другаснай сыравіны, які абсталявалі гідраўлічным прэсам. Абслугоўвае яго рабочы па перапрацоўцы другаснай сыравіны Канстанцін Шумілін (на здымку), а дапамагае Уладзімір Зубрыцкі. Прэсаваны цюк макулатуры важыць каля 150 кілаграмаў, пластыка – каля 80. Каб выканаць запланаванае, камунгасаўцы сартуюць другасную сыравіну, якую выкідваюць на міні-палігоны, у кантэйнеры. Работа гэта складаная, а таму, калі ў вашым двары ёсць кантэйнеры для раздзеленага збору смецця, не палянуйцеся скарыстаць іх па прызначэнні.

Изображение 026

* * *

Па інфармацыі аддзела эканомікі райвыканкама, разліковае заданне па раёне па збору макулатуры за студзень — ліпень бягучага года складае 204,1 тоны, сабрана 214,5 тоны. За названы перыяд трэба было нарыхтаваць 58,3 тоны адыходаў шкла, сабрана – 59,2 тоны. Заданне па збору палімерных адыходаў таксама перавыканана: пры плане 17,5 тоны сабрана 20 тон.
Вядзецца паступовае накапленне тэкстыльных адыходаў і зношаных шын. Адпаведна, першых пры планах 2,92 тоны здадзена 2,91; другіх – пры заданні 29,2 тоны, нарыхтавалі –21,8 тоны.

Наталля СТАШЭВІЧ.
Фота В. Чарвінскага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *