На торфопредприятии «Витебский» в Докшицком районе увеличивают объемы, улучшают качество
Пасля таго, як торфабрыкетны завод “Віцебскі” быў перададзены РВУ “Докшыцырайгаз”, ён прайшоў мадэрнізацыю. У выніку быў пабудаваны новы, аснашчаны сучасным абсталяваннем цэх, дзе праводзіцца мэтанакіраваная работа па павелічэнні аб’ёмаў вытворчасці, паляпшэнні якасці прадукцыі, набліжэнні яе да еўрапейскіх стандартаў.
Сёлета прадпрыемствам здабыта 45 тысяч тон торфу. Выпушчана 15,2 тысячы тон торфу кіпаванага і 17, 5 тысячы тон пажыўных грунтоў некалькіх відаў, з якіх на ўнутраным і знешнім рынках найбольш запатрабаваны “Расадны”, “Універсальны” і іншыя з фасоўкай ад 10 да 1000 кілаграмаў. Грунт «Дзвіна» на рэспубліканскім конкурсе стаў лаўрэатам намінацыі «Лепшы прадукт года».
Экспартная прадукцыя пастаўляецца ў многія замежныя краіны: Іспанію, Германію, Расію. Якасць беларускай прадукцыі задавальняе таксама спажыўцоў у Чэхіі, Нідэрландах, Казахстане, Польшчы.