Ученики Ситцевской СШ Докшицкого района приняли участие во внутришкольной акции «Письмо герою Афганистана».

P1110701«Опять тревога, опять мы ночью уходим в бой». Радкі афганскай песні ўспамінаюцца са школы: на адным з урокаў музыкі наш новы настаўнік праспяваў нам яе, а мы – малыя, недасведчаныя і тады малазнаёмыя з гэтай вайной – былі ўражаны кожным словам… Прайшло 26 год з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана, але і па сённяшні дзень, калі сустракаешся з героямі-інтэрнацыяналістамі – у думках паўстаюць менавіта тыя эпізоды армейскага жыцця, якія паклаў на музыку невядомы аўтар.

Вучні Сітцаўскай сярэдняй школы сёлета прынялі ўдзел ва ўнутрышкольнай акцыі “Ліст герою Афганістана”. Хлопчыкі і дзяўчынкі пісалі лісты ўдзельнікам вайны, абавязкова ад рукі, у якіх расказвалі пра мірнае жыццё ў родным краі, пра свае пачуцці і перажыванні, пра тое, што яны стараюцца раўняцца на жыццёвыя прынцыпы ўдзельнікаў ваенных дзеянняў і пераняць лепшыя рысы характараў: патрыятызм, мужнасць, сапраўднае сяброўства.
Традыцыйным у Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў з’яўляецца прыём сітцаўскіх вучняў у члены БРСМ. А для чацвёракласнікаў удзел у акцыі стаў своеасаблівым заданнем перад уступам у піянерскую арганізацыю.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: вучнёўскія лісты чытае былы воін-інтэрнацыяналіст, настаўнік Сітцаўскай школы Венедыкт Грыгаровіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *